Глыбокая плынь, частка 3
Жэнька сумна ўсміхнуўся.— Пасля, Пеця, пасля, — і шпарка пайшоў даганяць камандзіра і камісара.Разведчык дакорліва паківаў галавой.— Эх ты, заганарыўся, д"ябал. У камандзіры вылез. Здраднік сядзеў моўчкі. Ён быў вельмі ўражаны ўсімтым, што адбылося. Як добра пачалося, так дрэнна скончылася. Не чакаў ён такога канца. Здраднік намагаўся асэнсаваць падзеі ночы і не мог — усё кружылася з шалёнай хуткасцю... Пасля выбуху ў штабе і атакі партызан сярод немцаў паднялася страшэнная паніка. Кулеш убачыў людзей, падобных да сябе, якія перад тварам смерці забылі на ўсё. Ён зразумеў, што не цяпер, дык пазней эсэсаўцы спагоняць злосць на ім, і, скарыстаўшы паніку, уцёк. У здрадніка ледзь не выскачыла ад страху сэрца. Але хутка ён зразумеў, што ў адным яму пашанцавала: ніхто не заўважыў яго адсутнасці і ўсе лічылі, што ён быў разам з імі з самага пачатку. Жэнька Лубян нават накіраваў яго ў штаб брыгады. Усё камандаванне ўбачыла яго як актыўнага партызана, які ў адказны момант забыў на сваю хваробу і ішоў у баі плячо ў плячо з усімі. Цяпер ён здагадаўся, што Андрэй загінуў, і радаваўся гэтаму, бо трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваей трусасці над адвагай і мужнасцю....Насця ляжала пад разгалістым дубам, клапатліва абгароджаная з усіх бакоў трафейнымі палаткамі. Для яе і народжанага сына партызаны знайшлі ўсё неабходнае: падушкі, коўдру, чыстыя прасціны, тканіну для пялёнак, лепшыя харчы і нават свежее малако. Яна была вельмі знясілена цяжкімі родамі. Абяскроўлены твар яе і рукі былі бялей за прасціну, а вочы сталі яшчэ больш выразнымі і блакітнымі. Яна глядзела на лісце і горача ціаптала:— Дзе ты, родны мой, любы? Дзе ты?Потым павярнулася да дзіцяці, пяшчотна кранулася губамі яго ружовага лобіка.— Сыночак мой! Дзе твой тата? Чаму яны ўсе маўчаць? Што яны хаваюць ад нас? Не, не... Не бойся, сынок. Ён жывы, жывы. Ён прыйдзе. Андрэйка, любы, прыйдзі хутчэй... Паглядзі на сына. Бач, які ў цябе сын!Яна ўстрапянулася, калі пачуліся крокі і хтосьці адкінуў палатку. «Ён».Але, павярнуўшыся, Насця ўбачыла Лясніцкага і Прыборнага і хутка села, працягнула да іх рукі.— Нарэшце вы прыйшлі. Дзе Андрэй? Сяргей Фядотавіч!.. Дзе Андрэй?Прыборны падышоў і ўзяў яе бледныя рукі, сціснуў іх у жмені.— Дачка мая!.. Андрэй... — але голас яго задрыжаў і абарваўся, ён закрыў далоняй вочы і прыціснуўся лбом да шурпатай кары дуба.Насця схапіла абедзвюма рукамі камандзіра за плечы, закрычала:— Гаварыце! Я не баюся!— Андрэй загінуў смерцю героя, каб ратаваць брыгаду. Ён узарваў нямецкі штаб і не мог уцячы, — невольна, расцягваючы словы, сказаў Лясніцкі.Насця расчапіла пальцы, звыклым рухам паправіла валасы і вельмі асцярожна, нібы баючыся зрабіць сабе балюча, легла.Алена падбегла да яе, але яна ледзь прыкметным кіўком галавы папрасіла яе адысці.Ляжала яна доўга. Ляжала нерухома, і позірк яе блакітных вачэй быў утароплены ў нейкую адну кропку ўгары, у нейкі адзін ліст на дубе. Але не бачыла яна ў гэты момант ні ліста, ні блакіту неба — нічога. Некалькі хвілін было душэўнае здранцвенне. Потым яна захацела ўявіць твар Андрэя і не магла. Перад вачыма плылі твары маці, братоў, сяброў па атраду, а яго не было.Колькі месяцаў яна не бачыла яго пры дзённым святле! Якой кароткай была гэтая сустрэча! «Заутра мы зноў сустрэнемся...»Што ён гаварыў яшчэ? Болып нічога яна не магла ўспомніць. Вельмі балюча кальнула ў сэрца. Хацелася крычаць ад гэтага болю. Яна сціснула зубы, паглядзела на прысутных і ўбачыла, што камісар нешта сказаў Алене і павярнуўся, каб непрыкметна выйсці. Яна спыніла яго: