Глыбокая плынь, частка 3
Падышлі Люба, Жэнька Лубян і Алена Рыгораўна.— Глядзі, Карп Пракопавіч, як вырасла твая сям"я. Калектыў, і якія героі ўсеі Адзін у адзін. 3 такімі гару можна зрушыць. Проста зайздрошчу табе, — з усмешкаю сказаў Лясніцкі. — Не чырваней, Яўген Сяргеевіч, усё адно даўно ўжо ўсе ведаюць, што ты член гэтай сям"і. А на вяселле прыйдзем да цябе ўсёй брыгадай. Так і ведай... Ну, бывайце, таварышы. Мне пара, — ён абняў і пацалаваў Мікалая, Карпа, Віцю, Насцю Буйскую і яе маленькага сына, астатнім жа моцна паціснуў рукі і пайшоў на сярэдзіну паляны, дзе чакалі яго камандзіры.Алена абняла мужа.— Глядзі, беражы сябе.— Ты беражы сябе, Лена. Са мною ўжо нічога не здарыцца. А вось за цябе мне яшчэ давядзецца пахвалявацца.— А ты не хвалюйся. Чакай. Я хутка вярнуся.— А мяне хутка не чакайце, — звонка і весела сказала Люба, звяртаючыся да ўсіх адразу. — Я без перасадкі да Берліна. Толькі адтуль дам згоду вярнуцца назад.Тацяна і Жэнька непрыкметна адышлі ў глыб лесу і развіталіся без сведкаў.Праз два дні лагер апусцеў.Маеўскія пакідалі яго апошнімі. Уначы грымеў бой каля Дняпра, і яны не спалі ўсю ноч, налружана слухалі. Страляніна паступова аддалялася на поўнач, заціхала. Пачаўся новы дзень — дзень на вызваленай зямлі. Раніца была ясная і марозная. Іней пасерабрыў паляну, буданы і дрэвы. Пушча спДхла, як сціхае натоўп людзей у першую хвіліну ўрачыстасці. Смела стукаў дзяцел, адчуўшы сябе гаспадаром у гэтай цішы. Жалобна ціўкала нейкая маленькая птушка, мабыць, шукала сваіх сябровак ці дзяцей.Маеўскія доўга стаялі на паляне, моўчкі слухалі гэтыя знаёмыя, родныя гукі.Мікалай зняў шапку.— Бывай, пушча. Паслужыла ты нам чэсна. I яны рушылі па вузкай, засыпанай лісцем сцежцы на ўсход.Мікалая везлі ў спецыяльнай калясцы на трох колах, па-майстэрску зробленай Карпам і Гнядковым з нямецкіх веласіпедаў. Звычайна ў лагеры ён лёгка і спрытна рухаўся на ёй сам з дапамогай ручных педаляў. Але на такую доўгую дарогу ў яго, безумоўна, не хапіла б сілы, і каляску цягнулі Карп і малады партызан з лагернай варты.Наперадзе ў калясцы сядзеў і Віця, захутаны ў вялікі кажух. Віднелася толькі адна яго галава, абвязаная цёплай хусткай. Яго чорныя жвавыя вочкі з цікавасцю зіркалі ў бакі. Сядзець яму, відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха.Мікалай прытрымліваў яго рукой, ласкава бурчаў:— Сядзі ціха, скакун, а то выкіну. Будзеш бегчы следам.Хлопчык круціў галавой.— Ух ты! Мамка цябе выкіне... Лас-лас... і бух-бух.— Вельмі я баюся твае мамкі.— Баішся... Ага, ага...Ва ўсіх быў урачыста-святочны настрой. Шкому не хацелася маўчаць. Мікалай нават адчуваў патрэбу заспяваць і быў упэўнены, што такую ж патрэбу адчуваюць і ўсе. Гаварылі аб усім адразу: пра мінулае і будучае, пра знаёмых людзей і дуб-асілак, што трапіў па дарозе, пра замёрзшы грыб-баравік і пра пераспелую брусніцу.Насця ішла наперадзе і гаварыла са сваім сынам. Цяжка ёй было ў лесе з ім! Але да маці яна не магла пайсці, бо ў вёсцы ўсе добра ведалі, што яна ў партызан. Паспрабавалі было пакінуць яе ў чужой вёсцы ў надзейнага чалавека, але яна вытрымала там толькі тыдзень і вярнулася назад у лес.— Нарэшце, сынку, ты будзеш, як усе дзеці, а не «маленькім партизанам». Не, не, ты ўсё жыццё будзь партызанам, і ты ганарыся гэтым. Расці такім, як твой татка. Такім разумным, адважным і шчырым. Любі так усё тое, што любіў ён і за што загінуў... Але гэта потым, калі ты вырасцеш, Андрэйка. А зараз прыйдзем да бабулі, яна малачка табе знойдзе, у калыску пакладзе... Лю-лі, лю-лі... Спі, — пяшчотна шаптала яна і правярала, ці не задував дзе-небудзь пад коўдру вецер, хоць ветру і не было.