Глыбокая плынь, частка 3

Цётка Сцепаніда легка штурхнула яе ў плечы.— Хутчэй жа ты... Чакаюць цябе.Яна падышла і моўчкі ўзяла ордэн. «А мне завошта? Што я зрабіла?»Яе віншавалі. Жанчыны абдымалі і цалавалі. Падбегла ўзрушаная, расчырванелая Люба, абняла І, заглянуўшы ў твар, зарагатала.— Што гэта ты нос павесіла? А? А я ведаю. Сказаць? — у вачах яе гарэлі гарэзныя агеньчыкі. Тацяна ведала, што Люба можа сказаць такое, ад чаго зробіцца яшчэ бальней, і не стала слухаць яе, адвярнулася і неўзабаве непрыкметна пайшла дахаты.Супакоіў яе Жэнька. Ён заўважыў, што яна заўчасна пакінула плошчу, дзе пасля ўручэння ордэнаў пачаліся танцы і гульні, і рушыў за ёю. Тацяна прызналася яму, што ёй сорамна перад другімі партызанамі, якія атрымалі меншыя ўзнагароды. Нічога ж яна такога не зрабіла. Ён ласкава абняў яе._ Дзіўная ты, Танюша. Я проста не разумею цябе.Нейкая неспакойная ты. Як жа дарма? Хто не заслужыў, таго не ўзнагародзяць, будзь упэўнена. А мы з табой заслужылі, Танюша. I яшчэ заслужым. Ваяваць нам яшчэ доўга.Тацяна прытулілася да яго, прашаптала:_Толькі ты беражы сябе, Жэнёк.Ён моцна сціснуў яе плечы. Так калісьці кожны раз гаварыла маці, праводзячы яго ў лес. Ён успомніў маці і доўга маўчаў. Потым праглынуў слёзы і знарок жартліва адказаў:— Мяне, Таня, ніводная куля не возьме. Я заварожаны.Яна дакорліва кіўнула галавой.— Заварожаны! Хто гэта цябе заваражыў?— Ты.За акном пачуліся крокі. Прыйшоў бацька. Яны выпусцілі адно аднаго з абдымкаў, і Жэнька падняўся, каб выйсці. Але Карп затрымаў яго.— Нікуды, Яўген Сяргеевіч!.. Сёння я буду камандаваць табой, — і, узяўшы за рукі, пасадзіў хлопца на ўслон.Стары быў радасна ўсхваляваны, шчаслівы. Распрануўшыся, пяшчотна пагладзіў ордэн, расправіў вусы. Здавалася, ён памаладзеў на шмат год. Тацяна з усмешкай сказала яму аб гэтым.— А што ты думает, дачка! I памаладзеў. Ды як не маладзець, гледзячы на вас? Эх, дзеці! — у вачах яго бліснулі слёзы шчасця. — Як не маладзець, калі столькі радасці! Учора прынялі ў партыю, сёння ордэн далі. Вось яны, Маеўскія. Усе камуністы, ардэнаносцы. Дажыць бы толькі ўсім да канца.— Дажывём, дзядзька Карп.— I я гавару: дажывём, сынок. I жыццё свае адбудуем нанава. Будуць у нас і сады, і пчолы, і ўсё, што трэба чалавеку для шчасця.Карп сеў побач э Жэнькам, і яны разгаманіліся. Гутарылі сур"ёзна, паважна, як сталыя гаспадары і блізкія людзі. Абмеркавалі становішча на франтах, потым — свае партызанскія справы, падзеі апошняга дня.

  Тацяна слухала з радасным хваляваннем.Ёй прыемна было, што яны сядзяць побач, бацька і будучы яе муж (яна не саромелася ўжо ў думках называць яго так), і так шчыра размаўляюць. "Але хвілін праз колькі бацька схамянуўся.— Загаманіліся, а хутка госці прыйдуць. Дзе гэта Люба? Гэтую Любу са свечкай не знойдзеш. Прасіў жа прыйсці, а яна хоць бы табе што... Трэба ж рыхтавацца. Ідзіце вы сталы прынясіце ад суседзяў.Але калі яны падняліся і рушылі да дзвярэй, Карп спыніў іх, падышоў, узяў за рукі.— А можа, дзеці, заадно і вяселле ваша, а? Няхай ужо радасць за радасцю.Тацяна ўспыхнула, апусціла вочы.— Што вы, тата...— А ты не саромейся, дачка.— Не, дзядзька Карп. Мы дамовіліся — пасля перамогі, — проста і сур"ёзна адказаў Жэнька. — Толькі пасля перамогі.— Што ж... справа ваша, — згадзіўся Карп і адчуў няёмкасць перад імі — адвярнуўся і пайшоў да стала.— Ну, ідзіце, ідзіце...Выйшаўшы на двор, яны засмяяліся, ахопленыя пачуццём светлай радасці.