Глыбокая плынь, частка 3
У незнаёмца быў чыста выгалены сіні твар з чырвонымі мяшкамі пад маленькімі прыплюснутымі вочкамі. Ён не прывітаўся, калі падышоў, а моўчкі сеў на граду, на праполатыя гуркі.Клава балюча зморшчылася і сціснула кулачкі. Чалавек агледзеўся навокал, спыніў цяжкі позірк на дзецях і хрыплым голасам сказаў:— ДзепД няхай адыдуць.Але Клава і Дзяніска глядзелі на маці, чакаючы, што скажа яна.Ганна маўчала, употайкі разглядаючы гэтага страшнага чалавека і азіраючыся, ці далёка суседкі.— Ну!Дзяніска шмыгнуў носам — вось-вось заплача.— Клавуся, ідзіце нарвіце цяляці травы, — нарэшце сказала маці, і яны адразу паслухалі яе.Сінятвары звярнуўся да Ганны:— Ты — жонка Мацея Куляша? Яна кіўнула галавой.— Дзе твой муж?— Я не ведаю, дзе мой муж. Ён не кажа мне, куды ўходзіць.— Брэшаш ты, сцерва.Абражаная Ганна ўспыхнула і памкнулася падняцца і пайсці да суседак, што працавалі непадалёк і цяпер з цікавасцю паглядалі ў яе бок. Але ён прытрымаў яе за руку. Яна з агідаю выхапіла руку.— Ну, ну... Чакай... Я табе скажу, дзе ён, калі ты не ведаеш. У партызан. Гэта нам дакладна вядома. Захацеў замазаць сляды, праныра чортаў! Ды прамахнуўся. Не выйдзе! У нас хопіць сілы, каб прымусіць яго служыць. Перадай яму, што калі ён на працягу пяці дзён не з"явіцца да нас, у камендатуру, на шосты — яго павесяць партызаны, бо ім стане вядома ўся яго служба ў нас. Усё. I тое, як ён выдаў сем"і партызан, і справа Маеўскіх, і лагер на Ласіным ды і яшчэ тое-сёе... Зразумела?Ганна не зводзіла вачэй з гэтага страшнага чалавека, які прынёс яшчэ страшнейшую вестку.Незнаемы падняўся, пагардліва ўсміхнуўся.— Само сабой зразумела, калі хочаш, каб жыў твой ненаглядны мужанёк, трымай язык за зубамі, нікому — ні гу-гу. Вось так... Спяшайся знайсці яго, — ён павярнуўся і хутка пайшоў назад, паглядаючы ў бакі.Крык роспачы і раптоўнага гора ледзь не вырваўся з яе грудзей. Яна заціснула рот далонямі і знясілена села ў мяжу.Падбеглі дзеці. Клава спытала:— Мамачка, што ён сказаў табе?— Шчога, нічога, Клавуся, — а сама думала: «Дык вось адкуль грошы і рэчы. Прадаваў людзей, родных, сваіх... Прадаў Маеўскіх, Лубянавых... Дзяцей... А-а! Недарма я баялася, недарма здагадвалася, што нядобрае ён робіць. Будзь жа прокляты ты, юда, уласнымі дзецьмі!» — магчыма, што апошнія словы думкі яна прашаптала ўслых, бо Клава раптам кінулася да яе, абхапіла рукамі за шыю.— Мамачка, што ён сказаў табе?— А-а!.. — Ганна заціснула дачцэ рот. — Маўчы, маўчы, дочанька. Пайшлі, дзеці, — яна паднялася і рушыла ў канец гародаў, дзе пачынаўся альховы зараснік. Дзяніска схапіў яе за падол і ішоў побач. Клава — следам.Суседкі правялі іх здзіўленымі позіркамі і пачалі збягацца адна да аднае, каб абгаварыць гэтае здарэнне.— Відаць, з Мацеем нешта здарылася, —згадзіліся ўсе на адным меркаванні....Ганне здавалася, што дастаткова зайсці ў лес, каб без асаблівай цяжкасці знайсці партызан. Але яны праблукалі некалькі гадзін, зайшлі ў незнаёмыя мясціны, у цёмны гушчар і не напаткалі ніводнай жывой душы. Ужо забалелі яе рукі і плечы ад Дзяніскі, бо дзіця стамілася і яго трэба было несці. Падбілася і прыстала Клава, пакалола босыя ножкі, пачала адставаць. У маці разрывалася сэрца ад жалю і роспачы. Некалькі разоў яна намервалася закрычаць, паклікаць партызан, але не было голасу. 3 грудзей вырываўся нейкі жудасны хрып, які толькі палохаў дзяцей. Хацелася заплакаць, каб слязьмі выліць гора, але не плакалася. Пякучы боль паліў грудзі.