Глыбокая плынь, частка 3
Ганна закрыла далонямі твар і заплакала...Увесь лагер абурана шумеў.Партызаны шчыльна абкружылі вялікі будан, каля якога стаяў вартавы і нікога не падпускаў.У будане ішоў допыт здрадніка.Кулеш стаяў, уціснуўшы галаву ў плечы. Яго ўскудлачаныя сівыя валасы варушыліся, як у звера. На шыі і на скронях надуліся вены. Пад вачыма — сінія кровападцёкі. Сарочка была нарвана на клоччы, і віднелася сіняе пашкрабанае цела. Перад гэтым ён пабыў у руках Пятра Майбарады. Разведчик ледзь не забіў яго да смерці, даведаўшыся, што ён прадаў Буйскага. Каб Лясніцкі спазніўся на адну хвілінку, усё было б скончана. Суду не было б чаго рабіць. Але камісар сурова спыніў самасуд, а Майбараду пасадзіў пад арышт у пустую зямлянку.За стадом сядзелі Лясніцкі, Гнядкоў, Паўленка, Карп Маеўскі і Лубян. Прыборны ўсхвалявана хадзіў па будане і сціскаў кулакі. У душы ён падтрымліваў Майбараду і нават паспрачаўся з-за яго арышту з Лясніцкім. Навошта яшчэ траціць час на гэтага нягодніка! Без допыту і суда ўсё зразумела.Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах судавядзення. Кулеш адказаў на некалькі пытанняў і раптам упаў на калені, залямантаваў:— Даруйце, даруйце... Злітуйцеся... Пашкадуйце дзяцей.— Няма ў цябе дзяцей, падлюга! — крыкнуў Прыборны. — Жонка, дзеці праклялі цябе.— Злітуйцеся! Рабіце, што хочаце... У турму, на катаргу, на ланцуг... Куды хочаце... Толькі не забівайце. Не за-а-абівайце-еі У-у-у! — завыў ён.Жэнька Лубян накіраваў на яго пісталет.— Падымайся, інакш застрэлю.Кулеш глянуў у чорнае вока дула пісталета і спрытна падхапіўся, выпрастаўся, стукаючы каленам аб калена.Жывая сцяна партызан каля будана калыхнулася, рассунулася і прапусціла Насцю Буйскую з дзіцем на руках. Яна толькі што вярнулася з лесу і даведалася аб здрадніку. Вартавы паспрабаваў не пусціць яе ў будан, але яна спакойна адхіліла яго і зайшла туды.Гнядкоў змоўк, разгублена глянуўшы на Лясніцкага.Насця спынілася перад здраднікам, з агідай паглядзела на яго і ціха, але выразна сказала:— Дык гэта ты прадаў Андрэя? Чарвяк ты няшчасны! Погань ты! Цьфу на цябе, на брыдоту, — і пагардліва плюнула яму ў твар. — Пайшлі, сыночак, далей ад гэтай поскудзі, — яна павярнулася да выхаду, але спынілася, аглянулася на суддзяў і дадала: — Што вы цягнеце з ім? Павесіць яго, сабаку, вунь на зламанай асіне!Кулеш жудасна завыў, зразумеўшы, што гэта прысуд.На вялікай паляне калонамі паатрадна выстраілася ўся брыгада.На ўсходзе і на поўдні грымела артылерыйскаякананада.Шзкае восеньскае сонца ляцела на захад, насустрач ветру, ныраючы ў кашлатае клочча парваных хмар. Трывожна гудзеў бор. Хісталіся верхавіны дубоў, стукаліся голым галлём. Жалобна скрыпела прыціснутае дрэва. Над палянаю кружыўся залаты рой кляновага лісця. Яно засцілала зямлю, шалясцела над нагамі. Пахла ўсімі пахамі лясной восені: прэлым лісцем, жалудамі, журавінамі, сухімі травамі, дымам і чалавечым жытлом. Вакол паляны каля зямлянак і буданоў дагаралі агні. 3 вялікага будана выйшла група камандзіраў. Першым ішоў шыракаплечы чалавек у новым мундзіры з іалявымі пагонамі генерал-маёра. Гэта быў камандзір іартызанскага злучэння Ружак. За ім ішлі яго ад"ютанты, Лясніцкі і Паўленка, які камандаваў цяпер брыгадаю «Днепр» замест раненага ў апошніх баях і адасланага ў савецкі тыл Прыборнага.Камандзіры прайшлі ўздоўж строю. Атрады сустракалі іх дружным «ура». Вочы партызан урачыста і радасна ззялі.