Глыбокая плынь, частка 3
Над лесам, ледзь не кранаючыся дрэў, ляцелі цяжкія хмары, пагражаючы абваліцца на змораных людзей халодным дажджом.Людзі былі не толькі змораныя, але і галодныя. Праходзячы пад дубамі, многія нахіляліся, сабіралі Жалуды і елі іх. Калона расцягвалася. Уперадзе ішлі Прыборны і Мікалай Маеўскі. Лясніцкі і камандзір атрада Паўленка ішлі ззаду, сочачы, каб хто не адстаў, і бадзёрачы тых, хто зусім выбіваўся з сіл і пачынаў адставаць.Атрад вяртаўся з кастрычніцкага рэйду. У заключение рэйду быў нанесены магутны камбінаваны ўдар на чыгунцы. Гэта была добра падрыхтаваная і ўдалая аперацыя. У ёй прынялі ўдзел не толькі ўсе атрады брыгады, але і каля тысячы калгаснікаў — мужчын і жанчын — бліжэйшых ад чыгункі вёсак. У вёснах гэтых некалькі дзён працавалі партызанскія агітатары. Увечары перад аперацыяй у вёскі ўскочылі атрады, навялі там свой парадак і склікалі сходы, на якія з"явіліся ўсе, ад малога і да сівога. На сходах аб"явілі аб мабілізацыі ўсіх працаздольных на «рамонт чыгункі». Пагналі нават стараст і захопленых паліцэйскіх, дараваўшы ім на гэты раз жыццё. Усё рабілася быццам бы прымусова, каб вызваліць насельніцтва ад адказнасці за дыверсію. Але сяляне добра разумелі гэтую.«прымусовасць» і ішлі з вялікай ахвотаю, нават старыя і падлеткі не жадалі застацца ў апусцеўшых вёсках.У гэты час другія атрады зрабілі налёт на станцыю, разграмілі нямецкі гарнізон і ачысцілі вялікі ўчастак чыгункі ад варты.Працавалі ўсю ноч. Партызаны ўзарвалі станцыйныя будынкі, два чыгуначныя масты, стрэлкі. Калгаснікі разбурылі кіламетраў дзесяць пуці. Пры гэтым рэльсы закінулі ў балота і ў рэчку, а шпалы часткова спалілі, а часткова сплавілі па рэчцы.Гітлераўцы выслалі да месца дыверсіі браняпоезд. Але ён не дайшоў кіламетраў пятнаццаць і таксама скаціўся пад адхон, у балота, узарваны групай Гнядкова.На світанні ўсё было скончана. Памеру дыверсіі дзівіліся нават самі партызаны.— Вось гэта «падаруначак» фашыстам, — здаволена смяяўся Прыборны. — Хай аблізваюцца. Будуць памятаць наша свята... Шкада, што нельга падзякаваць калгаснікам. А то, можа, давай, камісар, мітынг закоцім? А?Лясніцкі не згадзіўся. Нельга. Людзі не стрымаюцца, пачнуць выказваць свае шчырыя пачуцці, і ад «прымусовасці» нічога не застанецца.Атрады адзін за адным непрыкметна адышлі ад чыгункі, накіраваліся ў свае пастаянныя лагеры — сустрэць свята, адпачыць.Галоўны атрад зняўся апошнім.Цяпер яму трэба было зрабіць трыццапДкіламетровы марш....У дубняку густы пах прэлага лісця і жалудоў ап яняў змораных, галодных людзей. У самога камісара брыгады кружылася галава, і ўвесь час здавалася, што пахне не прэлым лісцем, а толькі што выцягнутым з печы гарачым хлебам. Ён ішоў і здзіўляўся сіле і трываласці жанчын. За іх ён баяўся з самага пачатку маршу. Але, на здзіўленне, ніводная з іх не адставала.Першым здаў малады баец — юнак год семнаццаці. Ен сеў пад дубам і адразу ж заплюшчыў вочы. Лясніцкі і Паўленка нахіліліся над ім.— Эх, Апанас, Апанас! Што ж гэта ты, брат, спасаваў?— Я трошачкі пасяджу, таварыш камісар. А потым я даганю вас, — не расплюшчваючы вачэй, шаптаў баец.Паўленка падхапіў яго пад рукі, падняў і моцна трасянуў.— Трымайся, Апанас, зараз прыйдзем у Выселкі і добра падмацуемся. Людзі там гасцінныя.Хлопец пакруціў галавой, памаргаў вачыма, адганяючы сон, і, засмяяўшыся, пабег даганяць калону. Але хутка пачалі адставаць другія. Прыборны і Паўленка настойвалі спыніцца ў Выселках — невялічкай вёсцы, што тулілася каля самага лесу, — адпачыць і накарміць людзей. Аб гэтым дамовіліся яшчэ з раніцы, і ў вёску была выслана конная разведка. Разведчыкі павінны былі пагутарыць з сялянамі і падрыхтаваць абед. Людзі ведалі пра гэта і рваліся хутчэй дайсці да вёскі. Але разведка выявіла ў Выселках немцаў.