Глыбокая плынь, частка 3

— Мне здаецца, таварыш камісар, пакуль што рызыкоўна ісці ў гэтым напрамку, — азваўся першым Паўленка. — Туды адступілі галоўныя сілы карнікаў. I нельга сказаць, што яны разгромлены канчаткова.— Яны не разгромлены канчаткова, але становішча ў іх такое, што яны цяпер вымушаны будуць не наступаць, а абараняцца. Цяпер мы будзем наступаць! — голас камісара загучаў цвёрда, рашуча. — I карнікі будуць разгромлены ў бліжэйшыя дні. Але... давайце вашы прапановы. Падумаем, узважым... Як ты, Сяргей?— Я згодзен з табой. Толькі не спяшайся з выступлением. Трэба даць людзям адпачыць. Я сам ледзь на нагах трымаюся.— Выступім увечары. А цяпер трэба будзе паслаць за Маеўскімі, забраць Мікалая. Яго эвакуіруем на першым жа самалёце. — Лясніцкі звярнуўся да Паўленкі: — Аляксей Іванавіч, падбяры дзесятак дужэйшых байцоў і накіруй іх з дзедам Лаўрэнам. Каб не вяртацца ім назад, хай чакаюць нас у Баршчоўскім лесе.Паўленка падняўся і пайшоў у глыб лесу, дзе чуліся галасы партызан і гарэлі агні.— Ну, а нам з табой, Яўген Сяргеевіч, таксама трэба папрацаваць. Рэдактар наш ранены, друкарня часткова пагублена, часткова папсавана, а газету ўсё адно мы выпусціць павінны. Абавязкова трэба расказаць народу аб разгроме карнікаў і аб смерці гэтага сукінага сына Адлера. Хай парадуецца народ і яшчэ раз пераканаецца ў нашай сіле, у нашай непераможнасці. На наша шчасце, у адной захопленай машыне кілаграмаў сто паперы ёсць. Так што давай падумаем над матэрыялам. Немцы раззванілі ва ўсе званы аб нашым знішчэнні, а мы вось уваскрэснем.Яны падсунуліся адзін да аднаго, схіліліся над аркушам паперы, які ляжаў у разгорнутай папцы ў Лясніцкага на каленях.Падышла Алена. Яна была ў акрываўленым халаце, рукі таксама ў крыві, а твар — бледны, з застылымі рысамі. У кожным яе руху адчувалася вялікая зморанасць.Яна падышла непрыкметна, як здань, і моўчкі села на калоду. Пацёрла далонямі скроні.— Што мне сказаць ёй? Супакою не дае, пытае, дзе Андрэй. Дзе ён? Ведаеце вы? — голас яе таксама быў абыякавы, змораны, глухі, нібы далятаў з глыбокай ямы. Яна не была ўпэўнена, што атрымае адказ на свае пытанне, ды і непакою Насці не надавала асаблівага значэння. Щ мала што прыходзіць у галаву парадзіхам, асабліва пасля такіх пакутных родаў! Тым больш што ў час родаў яна ні разу нават не ўспомніла яго, а цяпер раптам: дзе Андрэй ды дзе Андрэй?— Андрэй загінуў, — ціха сказаў Лясніцкі.Алена хутка павярнулася да яго. Адразу на яе твары і ў вачах зніклі абыякавасць і зморанасць.— Загінуў? — ёй захлынула дыхание. — Што ж мне цяпер сказаць ёй?Лясніцкі падняўся.— Пайшлі, таварышы, усе да яе. Пайшлі, Сяргей.Брыгада размяшчалася ў гушчары дубовага лесу. Партызаны спалі хто дзе: на фурманках, на захопленых аўтамашынах і проста на сырой зямлі, пад дубамі. Не спалі толькі тыя раненыя, у якіх балелі раны, ды вартавыя і дзяжурныя на кухні. Яны памагалі кашаварам рыхтаваць снеданне з захопленых у немцаў харчоў. У выкапаных ямах гарэлі агні. Над агнямі віселі катлы.Каля аднаго агню сядзелі Мацей Кулеш і Пятро Май-арада. Разведчык нядаўна вярнуўся з разведкі і цяпер не мог заснуць: не давала супакою пытанне — хто ўзарваў штаб? Щ жывы той разведчык? Ніхто з радавых партызан нічога дакладнага не ведаў, кожны выказваў свае меркаванні. Убачыўшы камандзіраў, Майбарада непрыкметна дагнаў Жэньку, які ішоў задні.— Жэня, будзь сябрам, скажы, хто ўзарваў штаб? Люба, так? Толькі ад шчырага сэрца.