Глыбокая плынь, частка 3

Зазвінелі шклянкі. Зашчоўкаў кінаапарат. Пакой напоўніўся стрыманым гоманам. Пілі за фюрэра, за вялікую Германію, за рашаючы год вайны. Аб гэтым рашаючым годзе фон Адлер сказаў таямніча, хітра прыжмурыўшыся, але яго разумелі і выпілі з асаблівым уздымам.Кожны намагаўся перапіць суседа. Гоман мацнеў. Сярод маладзейшых ужо нехта п"яна смяяўся і хацеў зрабіць нешта такое, ад чаго яго са смехам стрымлівалі.Фон Адлер павярнуўся да кінааператара.— Пан Рэхнер! Хопіць вам здымаць. Гэта ўжо не ўяўляе цікавасці для гісторыі. Сядайце.Генералу падабаўся гэты чалавек. Наогул жа ён быў дрэннай думкі пра людзей гэтай катэгорыі: пра аператараў, артыстаў, журналістаў. Ён лічыў іх людзьмі ніжэйшага гатунку, якія па сваіх інтэлектуальных і ўсіх іншых якасцях стаяць значна ніжэй за іх, вайскоўцаў, кадравых афіцэраў. Але гэты Рэхнер здзівіў яго сваёй усебаковай адукаванасцю, культурнасцю і, што асабліва важна, разумнымі перакананнямі сапраўднага патрыёта вялікай Германіі.Фон Адлер з прыемнасцю і нават асалодай, якой ён не адчуваў ужо даўно, гутарыў з кінааператарам некалькі разоў. Яму падабалася нават тое, што гэты маленькі чалавечак адважваўся (праўда, вельмі ветліва) спрачацца з ім, генерал-маёрам фон Адлерам. А калі яму данеслі ў дадатак да ўсяго аб выключнай смеласці Рэхнера, якую той праявіў, здымаючы бой на чыгунцы, генерал пры наступнай сустрэчы сказаў яму:— О, о, пан Рэхнер, я жадаў бы, каб Германія мела болып такіх людзей, як вы.Цяпер за сталом ён па-апякунску кіўнуў яму галавой і ціха сказаў:— Заўтра ў вас будзе вельмі многа цікавай работы, пан Рэхнер.Рэхнер ветліва пакланіўся.— Дазвольце задаць вам адно пытанне, пан генерал. Што вы будзеце рабіць з палоннымі партызанамі?Маленькі палкоўнік з надзвычайна чырвоным носам, Пераціснутым пенснэ, засмяяўся.— Вы спытайце аб гэтым у обер-штурмфюрэра Ганца. Гэта ўваходзіць у яго абавязкі, — і ён нечакана паклікаў: — Обер-штурмфюрэр Ганц! Пан кіназдымшчык цікавіцца, што вы будзеце рабіць з палоннымі партызанамі.Вялікі, рыжы эсэсавец з чырвоным тварам і бычынай шыяй п"яна зарагатаў.— Заутра я накажу вам, што буду я рабіць з імі. Запрашаю вас у маю роту. Вось дзе ў вас будзе сапраўдная работа!Рэхнер усміхнуўся, але твар яго на няўлоўны міг пацямнеў, а рука спаўзла пад стол, і пальцы моцна сціснуліся ў кулак.— Мяне асабіста цікавяць толькі двое з іх, — сказаў фон Адлер. — Гэта іх камандойрэ Лясніцкі і Прыборны. Так, здаецца, капітан? Іх я жадаў бы ўбачыць перад сабой жывымі.Гутарку перарваў рэзкі, трывожны тэлефонны званок, які прымусіў усіх, нават і п"яных, змоўкнуць і насцярожыцца. Ад"ютант генерала, прыгожы малады каштан, падскочыў да апарата, што стаяў на падаконніку, схапіў трубку, але праз хвіліну павярнуўся да фон Адлера.— Камандзір шостай роты настойліва просіць асабіста вас, пан генерал.— Што ён там лезе праз галовы, чорт вазьміі — прабурчаў лысы маёр.— Кажа, надзвычайна важная справа.Фон Адлер цяжка падняўся, відаць, нездаволены, што яго турбуюць, і, не спяшаючыся, падышоў да тэлефона.У Андрэя трывожна стукнула сэрца. Ён зразумеў, што здарылася нешта такое, што раптам можа прымусіць усіх афіцэраў пакінуць гэтую залу, і тады... тады ўсё праваліцца. Трэба не губляць часу. Ён падняўся адначасова з генералам, шпарка падышоў да апарата, нахіліўся, робячы выгляд, што хоча здымаць. Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны.