Глыбокая плынь, частка 3

Мікалай усю дарогу гаварыў з сястрой, гаварыў з узрушанасцю шчаслівага чалавека.— Не, ты зразумей, як выкрышталізаваліся людзі ў змаганні. Шбы агнём выпалена ўсё дробязнае, нікчэмнае, непатрэбнае, і засталося ўсё сапраўды чалавечае. Памятаеш, у Горкага? Чалавек — гэта гучыць горда. А наш савецкі чалавек — гэта гучыць не толькі горда, але і велічна. Гэта сапраўды Чалавек з вялікай літары. I калі бачыш такіх людзей, як Лена... Ты не ўсміхайся. Ты зразумей, які гэта чалавек, якая душа!.. Я ўзяў яе ў прыклад таму, што яна паказала мне, якім павінен быць я сам... Я вінаваты перад ёй... Але не надумай, што я па адной ёй раблю такія глыбокія вывады. Не... А Лясніцкі, Андрэй, Жэнька ці вось Насця?.. Колькі іхі Якія залатыя людзі! — ён доўга з захапленнем гаварыў аб людзях, потым выказаў сваю мару, свой жыццёвы план: — Наладжу справу ў раёне, паеду ў Маскву, зраблю пратэзы... I начну новае жыццё, новую працу... Новае шчасце, Таня...Пад вечар яны выйшлі з пушчы, падышлі да Дняпра. Пераначавалі. А на світанні наступнага дня знаёмы рыбак з радасцю перавёз іх «на родны бераг», як назваў яго Карп.На ўсходнім беразе яны неўзабаве падышлі да вялікай прыфрантавой дарогі.Паабапал дарогі, у канавах, ляжалі спаленыя нямецкія танкі, разбітыя машыны, гарматы, фурманкі, забітыя коні і пасінелыя трупы немцаў. А па расчышчанай дарозе рухалася на захад магутная тэхніка пераможцаў.3 грукатам прайшлі танкі. Запэцканыя танкісты выглядвалі з люкаў і весела махалі рукамі і шлемамі сапёрам, што рамантавалі дарогу. Фыркаючы і сігналячы, прамчаліся штабныя машыны, і ўсе з павагай далі ім дарогу.Бесперапынна ішлі грузавікі, прыціскаючы абозныя фурманкі да кюветаў. Абознікі лаяліся і пагражалі шаферам пугамі.Смяяліся. Крычалі. Спявалі...Адным словам, быў самы звычайны малюнак прыфрантавой дарогі. Але як усхваляваў ён партызан! Як заварожаныя, стаялі яны ў лесе, не дайшоўшы крокаў дваццаць да дарогі, і глядзелі на гэты няспынны паток людзей і машын. Вось яно, вызваленне! Вось дзень, аб якім яны марылі два гады, і, магчыма, ніхто з іх не ўяўляў гэты шчаслівы міг такім. Як усё проста, але велічна!Насця бязгучна плакала, схіліўшыся над сонным дзіцем. Яна ўспомніла Андрэя. Яна чула яго голас. Ён гучаў у песні праехаўшых на грузавіку салдат, у грукаце прайшоўшых самаходак. Вось яно, шчасцеі А яго няма... Няма...— Андрэй!.. Андрэйка!..Мікалай таксама змахнуў слязу, але, зірнуўшы на Насцю і ўбачыўшы яе мокры ад слёз твар, гучна і весела сказаў:— Што ж гэта мы сталі? Пайшлі, сябры! Яны выйшлі на шлях.I адразу ж каля іх спынілася трохтонка, нагружаная скрынкамі і мяшкамі. 3 кабіны выглянуў старшына — малады хлопец з прыгожымі чорнымі вусікамі.— У які бок?Карп кіўнуў галавой у бок, супрацьлеглы таму, куды ішла машына.— Шкада, — шчыра сказаў старшына, але кабіны не зачыніў, разглядаў іх. Яго зацікавіла гэтая група людзей. Яны не зусім былі падобныя на ўсіх тых, якіх ён ужо сустракаў на разбітых дарогах вайны. На твары гэтых людзей не было слядоў перажытых жахаў і пакут. Наадварот, ён убачыў на іх тварах знаёмыя рысы пераможцаў: упэўненасць, гордасць. Асабліва ўразіў і зацікавіў старшыну гэты бязногі. У яго худы, але чыста выгалены твар з рысамі рашучага і мужнага чалавека, у разумных вачах — цёплая і радасная усмешка. Апрануты ён у добры кажушок, з-пад якога выглядаў каўнер новаЙ афіцэрскай гімнасцёркі.