Глыбокая плынь, частка 3
А ён напружана прыслухоўваўся і прыглядаўся да ўсяго, каб не прапусціць зручнага моманту выявіць важный звесткі.Пачуўшы, што Жэнька Лубян тэрмінова сярод ночы кліча да камісара брыгады Насцю, ён папоўз следам за імі і падслухаў размову Насці з мужам. У яго ажно закружылася галава, калі ён пачуў шэпт Андрэя: «Іду здымаць фон Адлера».О-о, Кулеш ведаў, што за птушка гэты муж Насці Зайчук, ён чуў аб ім яшчэ зімой і бачыў, з якой пашанай праводзілі яго ў Маскву. Добра ведаў ён, хто такі і Адлер. Нарэшце! Нарэшце ён зрабіў першы крок да ратунку: за такія звесткі, безумоўна, яму даруюць усё і нават могуць дапамагчы выехаць куды-небудзь, схавацца.Толькі як выбрацца адсюль? Як перадаць усё гэта? Ён кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсё адно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго, і ён адскочыў ад вады. Не! Не! Які ён плывец! А тут такія віры, такая плынь!Да світання нябачнай гадзюкай поўзаў ён па лагеры, у розных месцах падпаўзаў да пярэдніх акопаў, але Ўсюды яго сустракаў суровы вокліч вартавых:— Стой! Хто ідзе?Ён поўз у кусты, каб не ўбачылі, не пазналі.«Не спяць! У сю ноч не спяць! На кожным кроку вартавыя. Муха не праляціць, мыш не пралезе», — і Мацей Кулеш ледзь не выў ад роспачы і страху. Цяпер, калі была магчымасць ратавацца, думка аб смерці была яшчэ больш жудаснай. За гэтую ноч у яго пасівела ўся галава.На світанні ён убачыў на беразе невялічкую рыбацкую лодку. Яна не была прыкута, а ляжала ў кустах, перевернутая ўверх дном, і нават вартавога не было блізка каля яе. Яго пачало калаціць. Чаму ён уначы не знайшоў гэтай лодкі? Як яна з"явілася тут?.. Пасля ён даведаўся, што на ёй прыплыла ўрач Алена Рыгораўна.«Сама прыплыла ў гэтае пекла? — Кулеш нават на момант разгубіўся, не разумеючы, што прымусіла яе з"явіцца туды, дзе ўсіх чакае смерць. — Дурні, вар"яты! Хай лезуць хоць чорту ў зубы, а я хачу жыць. Жыць!.. Мне трэба гэтая лодачка».Ён залез у галлё паваленых дрэў і ўвесь дзень не зводзіў вачэй з лодкі. Яго калаціла, як у ліхаманцы, і дзень цягнуўся бясконца.«Толькі ніхто не забраў бы яе, не адцягнуў бы...» — увесь дзень шаптаў ён адны і тыя ж словы. Яго не цікавіла, што рабілася ў лагеры, ён нават на выбухі снарадаў перастаў звяртаць увагу і толькі з задавальненнем адзначыў, што пад вечар усё радзей і радзей з"яўляюцца людзі на беразе.«Дзякуй Богу, дзякуй Богу. Усе б яны адышлі адсюль».Нарэшце сцямнела.Ён выпаўз з свае бярлогі і доўга-доўга поўз да лодкі, спыняючыся праз кожны крок і прыслухоўваючыся.Ціха...Вось ён дакрануўся дрыжачымі рукамі да зацвілага, слізкага дна лодкі. Ціха...Перавярнуў яе, пасунуў перад сабой да ракі. Дзесьці заляскалі стрэлы. Гэта нічога, нічога... Хай цяпер страляюць больш, гучней...Вось лодка загойдалася на вадзе. Ён адпіхнуўся, ускочыў у яе. Плынь падхапіла і нанесла лодку ад берага.Ціха...Мацей Кулеш заціснуў далонямі рот, каб не закрычаць ад жывёльнай радасці, а потым, захлынаючыся, зашаптаў:— Вось ён, Мацей Кулеш. Свісніце цяпер яму... Згіньце цяпер там усе. А я яшчэ пажыву! Па-а-жы-ву-у!олькі разоў прымала Алена роды! I кожнайпарадзісе, калі той было вельмі цяжка, ласкава гаварыла:_ Крычы, мілая, крычы. Ад гэтага лягчэй будзе, — і кожны раз сэрца яе напаўнялася радасцю за маці і яованароджанага. Яна не шкадавала парадзіх за іх пакуты: гэты былі пакуты для будучага шчасця. Часта яна проста зайздросціла ім.