Глыбокая плынь, частка 3

Генерал па-простаму махаў ім рукою і па-сяброўску шчыра ўсміхаўся.Вярнуўшыся назад, на сярэдзіну, ён легка ўскочыў на высокі пень, падняў рукі. Строй сціх.— Таварышы партызаны і партызанкі! Героі ўсенароднай барацьбы! Сябры мае! Чуеце гром кананады? Чырвоная Армія прыйшла на нашу родную беларускую зямлю, каб канчаткова ачысціць яе ад фешысцкей нечысці.Тысячагалосае «ура» перервала яго прамову.— Доўга мы чакалі гэтага часу. Не! Мы не проста чакалі яго, не сядзелі склаўшы рукі. Мы ішлі насустрач нашай арміі, дапамагалі ёй хутчэй разграміць ненавіснага ворага. Цяжкі быў наш шлях, як цяжкі быў і шлях Чырвонай Арміі. Слязьмі і крывёю нашага народа паліты ён. Дзесяткі тысяч герояў аддалі сваё жыццё за шчасце, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Але ні на хвіліну мы не гублялі веры ў перамогу. I мы перамаглі! Таварышы! Успомніце свой баявы шлях! — Генерал коратка спыніўся на гісторыі зараджэння і развіцця ўсенароднага партызанскага руху, успомніў баявыя справы брыгады, яе лепшых людзей, якія загінулі смерцю герояў, і жывых. — I вось мы са славаю канчаем свой вялікі паход. Пазаўчора і ўчора доблесныя часці Чырвонай Арміі переправился цераз Дняпро і паспяхове ечышчеюць ед вореге превебярэжже. Вы чуеце, дзе ўжо грыміць бой. Вашай брыгедзе выпеле печэснея задача: дапемегчы Чырвонай Арміі ажыццявіць адну вялікую і важную аперацыю па абкружэнню праціўніке. Сэнс і знечэнне яе вы даведаецеся крыху пазней. Заклікаю байцоў і камандзіраў мужна і аддана выканаць апошні партызанскі абавязак. Памножым, таварышы, славу народных мсціўцаў!...Неўзабаве атрады адзін за адным пачалі выступаць на захад. Лагер хутка пусцеў.На краі паляны, каля зямлянкі, стаяла невялікая група партызан. Гэтыя людзі заставаліся ў лагеры, каб дачакацца прыходу Чырвонай Арміі. Былі тут жанчыны, раненыя, старыя, дзеці і сярод іх — Карп Маеўскі, Тацяна і Мікалай. Тады, вясной, пасля аперацыі, ён рашуча адмовіўся эвакуіравацца і, адляжаўшы ў вёсцы пад наглядам Тацяны, вярнуўся ў брыгаду і працягваў выконваць абавязкі начальніка штаба. 3 вялікім сумам праводзіў ён сяброў. Вельмі хацелася яму быць разам з імі ў гэтым апошнім баі. Але нічога не зробіш. Трэба мірыцца з лёсам.Шпарка падышоў Лясніцкі.— Ну, сябры, чакайце. Чакаць вам нядоўга засталося. Але будзьце пільнымі. Хоць і надзейнае ў вас месца, ды раптам немцы выпадкова забрыдуць сюды, уцякаючы. Яны разбягаюцца зараз ва ўсе бакі, бо б"юць іх з усіх бакоў. Разведвайце, выстаўляйце вартавых... Цябе, Мшалай, назначаю апошнім камендантам лагера, — камісар брыгады ўзяў начальніка штаба за рукі. — I яшчэ раз прашу... Я магу затрымацца, магу пайсці з арміяй далей... Не ведаю, куды накіруе партыя... Адным словам, ты першы прыедзеш у вызвалены раён. Адразу ж бярыцеся за работу, закасаўшы рукавы. Канешне, прышлюць новага сакратара, старшыню райвыканкома... Але пакуль гэта яны пазнаёмяцца! А табе ўсё знаёма. Ты ведаеш, дзе што закапана, захавана, ведаеш усіх людзей, і людзі таксама ведаюць цябе. 3 цябе яны ў першую чаргу і патрабуюць даламагчы ім наладзіць жыццё... Так што, глядзі, не падкачай, друг...— Будзь упэўнены, Павел. Лясніцкі павярнуўся да Карпа.— Ну, старына, паваявалі мы добра. Ідзі, бярыся за свае вуллі, садзі сад. Відаць, засумаваў ты па рабоце.— Не з вулляў трэба будзе пачынаць, Павел Сцяпанавіч, — уздыхнуў Карп.— Гэта правільна... Не з пчол. — Задумліва паўтарыў: — Не з пчол. — Але праз момант весела бліснуў вачыма: — Але і пчол не будзем забываць. Хутка і за іх возьмемся.