Глыбокая плынь, частка 3

— Нічога, загаворыць пасля...У атрадзе ўзрадаваліся звароту Майбарады з такой здабычай: недарэмна хоць панеслі страты. А расказ Пятра, як ён злавіў і нёс фашыста, усіх развесяліў. Узбадзёраныя, партызаны рушылі далей да лагера, неўзіраючы на дождж і цемру, якая хутка наступіла.У зямлянцы было душна і вільготна. Камандзіры сушылі вопратку і абмяркоўвалі аперацыю на чыгунцы, бой каля Выселак.Накармілі палоннага. Паспрабавалі дапытаць яго яшчэ раз: карцела даведацца, што за часць. Але гітлеравец не адказваў ні на адно пытанне. Упарты. Глядзіць воўкам, з нянавісцю. Сказалі, што, калі ён сумленна ўсё раскажа, яго адашлюць у савецкі тыл як палоннага, будзе маўчаць — расстраляюць.— Страляйце! — істэрычна крыкнуў ён у адказ.— Нічога, загаворыць, — упэўнена заявіў Лясніцкі. — Няхай пасядзіць, падумае. Можа, паразумнее.У зямлянку зайшоў радыст.— Радыёграма штаба злучэння.— Віншуюць са святам, — выказаў здагадку Прыборны.— Не, здаецца, нешта важнейшае. Шыфр «Б», — адказаў Мікалай, беручыся за расшыфроўку. Расшыфроўваў хвілін пятнаццаць, не менш. Прыборны і Лясніцкі моўчкі стаялі каля печкі, не зводзячы з яго вачэй, і нецярпліва чакалі. Нарэшце ён падняўся:— Слухайце. «Камандзіру і камісару брыгады «Днепр». Шостага і сёмага ў раёне Лоева цераз Дняпро перапраўляецца партызанская рэйдавая армія генерал-маёра К. Немцы сцягваюць сілы. Загадваю вам сілаю ўсёй брыгады прыкрыць пераправы з поўначы. Паралізуйце чыгунку, асядлайце ўсе дарогі на правабярэжжы, устанавіце сувязь з К. Поспех яго аперацыі залежыць ад нашай дапамогі. Ружак».Лясніцкі хутка падышоў да Мікалая, узяў радыёграму, прачытаў яе сам, перадаў Прыборнаму. Потым, стаўшы поплеч, яны доўга чыталі разам.— Партызанская, таварышы! — усхвалявана выгукнуў камісар, абводзячы радасным позіркам сяброў.— Рэйдавая, Павел Сцяпанавіч, рэйдавая, — далікатна дадаў начальнік штаба.— Арміяі Армія, хлопцыі 3 гэтага пачынайце! — грымнуў камандзір. — Цяпер зразумела з"яўленне немцаў. Хочуць перашкодзіць пераправе арміі. Не выйдзе. Шшы загад, начальнік штаба. Складай дыспазіцыю, — ён адчыніў дзверы і гучна крыкнуў:— Дзяжурны! Паўленку сюдыі Куляюі Яго радасць перадалася Лясніцкаму і Маеўскаму.— Вось гэта святочны падарунак!— Увага, таварышы! Пачынаем думаць аб размяшчэнні атрадаў. Прашу да карты, — весела запрасіў Маеўскі.Задыхаўшыся, прыбег Паўленка. Прыборны, вясёлы, усхваляваны, падняўся насустрач яму.— Накарміў сваіх арлоў? Дай ім тры гадзіны адпачыць. Так, так, толькі тры. Не здзіўляйся. Праз тры гадзіны выступаем. На вось чытай.Паўленка прабег вачыма радыёграму і, здзіўлена глянуўшы на камандзіра брыгады, пачаў чытаць зноў павольна, уважліва.— Падрабязнасці пакуль што не расказвай. Але растлумач людзям, што задание вельмі адказнае. Выяві хворых, прыстаўшых. Падрыхтуй тры пары конных пасыльных.— I прышлі зараз жа сюды ўсіх камуністаў, — дадаў Лясніцкі і зноў нахіліўся над картай Прыдняпроўя, па якой няспынна снаваў чырвоны аловак начальніка штаба.Быў зусім звычайны дзень, але для партызан ён быў незвычайны, бо ў іх суровым цяжкім жыцці дзён такіх было нямнога. У гэты дзень толькі некалькі разведчыкаў былі на заданні. Астатнія ўсе адпачывалі і адпачывалі ўжо трэці дзень. Гэта быў самы доўгі адпачынак. Людзі заслужылі яго. Трохі не месяц брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і пах одах, і сілы яе былі напружаны да крайнасці. Асабліва цяжкімі былі апошнія баі, калі брыгада прыкрывала пераправу рэйдавага злучэння ўкраінскіх партызан. Гітлераўцы любымі сіламі намагаліся сарваць пераправу, і дняпроўцы прынялі на сябе галоўны ўдар, уласнымі грудзьмі прыкрылі ўкраінскіх братоў. Шмат мужных байцоў недалічылі ў брыгадзе пасля гэтых баёў. Шмат хто быў ранены, захварэў, а астатнія былі знясілены, змораны. А таму і на трэці дзень у лагеры было звонку пуста і ціха. Людзі спалі. Толькі паважна хадзілі вартавыя ды каля буданоў шпіталя мітусіліся санітары.