Глыбокая плынь, частка 3

План з"явіўся адразу, сярод ночы, як толькі вярнуўся першы разведчык. Прыборны ўжо драмаў і бачыў нейкі цяжкі сон, калі перад імі, нібы з-пад зямлі, рантам вырас Пятро Майбарада. Разбуджаны камандзір брыгады не верыў сваім вачам.— Далібог, гэты хлопец у сарочцы нарадзіўся!— Сядай, Пятро, сядай ды хутчэй расказвай, — Лясніцкі ажно цёр ад нецярпення рукі. — Што там?— Сёння гэтыя шыпучыя гады перакінулі з таго берага на гэты батальён галаварэзаў. А з гэтага на той — батарэю. Паставілі на паляне напроціў нас. Заутра трэба чакаць гасцінцаў... — Майбарада расказваў спакойна і каротка. Здавалася, што нічога каштоўнага ў гэты раз разведаць не ўдалося, і таму, нездаволены, ён быў сур"ёзны і сумны. — Пяхоты ў іх там амаль не засталося. За сінім берагам жывой душы няма. Я ўвесь вечар там хадзіў.— Высадзіцца там можна? — ледзь не ў адзін голас спыталі Лясніцкі і Прыборны.— Калі даплыць на чым-небудзь — гэта ж супроць цячэння, — дык хоць зараз. А што?— Нічога. Пакуль што нічога. Ты ляж і гадзінку паспі, а мы паходзім, надумаем, — ласкава сказаў Лясніцкі.Яны моўчкі пайшлі да ракі.— Відаць, мы думаем з табой аб адным, — сказаў Прыборны, калі яны спыніліся каля самай вады. — Паслаць групу пад яго камандай на той бераг. Так? Яна зойдзе ў тыл, нападзе на батарэю...— Наробіць шуму. Пачне дэманстратыўную атаку.— Калі?— Заўтра ўвечары. Адлер, безумоўна, ведае, адкуль ідзе Крушына. I рангам з"яўленне новых партызанскіх сіл там, дзе ён не чакаў іх... Гэта парушыць яго планы. Ён вымушаны будзе здымаць уначы часці з гэтага берага і кідаць на той. I вось у гэты момант мы зробім скачок назад, у Баршчоўскі лес.— Чаму ў Баршчоўскі? Ісці — дык ісці. А там нас зноў абкружаць.— Далека ісці мы не зможам, не хопіць сіл. А ў Баршчоўскім лесе няхай абкружаюць. Там яму прыйдзецца расцягнуць свой фронт на дзесяткі кіламетраў, а мы будзем, як дома. Зможам манеўраваць. Акрамя таго, у лесе хаваюцца баршчоўцы з жывёлай і хлебам, яны падтрымаюць прадуктамі. А там і Крушына падыдзе. Згодзен?— Згодзен-то згодзен, але раптам Адлер пачне наступление раніцой. Не падабаецца мне гэтая перагрупіроўка: туды — батарэю, сюды — пяхоту.— У такім выпадку атрад Майбарады зноў-такі будзе дарэчы. Мы дадзім ім сігнал, і яны пачнуць атаку ў час адлераўскага наступления і сарвуць яго. Так што давай хутчэй падумаем, каго паслаць. Наш «флот» чалавек дваццаць падыме? А ночка сёння цудоўная, другую такую не дачакаемся. Паслухай, як дождж шуміць. I цемра — хоць вока выкалі.У гэты час кіламетры за два на поўдзень ад таго месца, дзе сядзелі Лясніцкі і Прыборны, у прыбярэжным зарасніку поўзаў чалавек у форме нямецкага салдата. Ён схаваў каля самага берага камплект афіцэрскай вопраткі і папоўз назад. Праз колькі хвілін ён шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Яго спынялі вартавыя. Ён адразу паведамляў ім пароль, а падышоўшы бліжэй, лаяўся і гаварыў чыста па-нямецку: — Лінія дзесьці парвалася, чорт яе вазьмі! Шукай цяпер у цемры, — і, закурыўшы з вартавым, ішоў далей.Так ён хутка абмінуў тое месца, дзе былі абкружаны партызаны, і пачаў набліжацца да Дняпра з другога боку. Але тут ён сышоў з дарогі і зноў вельмі асцярожна папоўз праз кусты. Ён раз-пораз спыняўся і прыслухоўваўся. Часта і гучна стукала сэрца, ажно кроў калюча штурхала ў скроні. Чалавек злаваўся на ўласнае сэрца. Ніколі яшчэ яно не перашкаджала яму так, як у гэты раз. Але ён баяўся не за сябе. Не!.. Страху ў яго не было.