Глыбокая плынь, частка 3
— Дайце, таварышы, апрануць што-небудзь. Застываю.Прыборны скінуў свой шынель і накінуў на Андрэя.— На, на... I хутчэй расказвай... Скуль? Як? Які бог паслаў цябе да нас?Андрэй аглянуўся.— Лішняга нікога няма?— Няма, няма. Месца надзейнае. Смела гавары, ажно ўвесь дрыжаў ад напружанага чакання Прыборны.Яны селі на мокрыя галіны.— Пачакайце, усё раскажу. Скажыце толькі, — ён зрабіў кароткую паўзу, нібы задыхнуўся, і сціснуў рук камандзіра. — Насця?.. жывая?..— Жывая, Андруша, жывая. Мы яе бераглі, як вока— Можна паклікаць яе сюды?— Яўген Сяргеевіч, схадзі да раненых. Там яна з дзецьмі дзесь... Прывядзі яе сюды. Скажы, што я клічу, — сказаў Лясніцкі.Жэнька моўчкі падняўся і нырнуў у цемру; па кроне было чутно, што ён набег.— Палохаюць, — сказаў Лясніцкі.— Баяцца, каб вы раптам не зніклі сярод ночы. Фон Адлер трымаецца за вас, як чорт за душу. Разгром вас — яго слава, яго поспех, новы крыж і, магчыма, урэшце павышэнне ў званні. Ён сам увесь час тут. Камандны пункт яго ў Багунах, у школе. Ён упэўнены, што вас тут не менш пяці тысяч. Першыя дні атак каштавалі яму восемсот чалавек. Аднак па парадку, — і ён шэптам расказаў усё, што яны павінны былі ведаць. — I вось я ўжо тры дні здымаю фон Адлера. Між іншым, генерал вялікі аматар здымак, вельмі жадае трапіць на экран. Гэта палягчае маю задачу. I я рад, што звязаўся з вамі першымі. Давайце мне Маскву...Прыборны і Лясніцкі ўздыхнулі.— У нас разбіта рацыя.— У-у-у чорт! Няўдача за няўдачай! — Андрэй задумаўся і думаў хвіліны тры, потым ціха сказаў: — Што ж... я і гэта меў на ўвазе. Будзем самі рашаць.— Цяпер мы рашым! — весела адгукнуўся Прыборны.— Щшэй. Ты гатоў закрычаць, нястрымная душа, — сказаў Лясніцкі.— Але, трэба быць вельмі асцярожнымі, таварышы. Іх разведка таксама не спіць. Аднак бліжэЙ да справы. Аб вашым становішчы... Брыгада Крушыны, якая ішла да вас на выручку, затрымана пры пераходзе праз чыгунку і вядзе там цяжкія баі. Узрадаваны поспехам, фон Адлер назначыў на паслязаўтра канчатковае наступление. Як думаеце, вытрымаеце?— Калі ён думав наступаць толькі паслязаўтра, нам не давядзецца вытрымліваць. Наступление начнём мы, — і Лясніцкі расказаў разведчыку аб плане, які яны толькі што выпрацавалі.— Што ж, план добры, — ухваліў Буйскі, уважліва выслухаўшы. — Але я плыў да вас, каб прапанаваць другі план, свой, здаецца мне, больш смелы. Я хацеў узгадніць яго з Масквой, спытаць дазвол, але, калі гэта немагчыма, давайце абмяркуем самі... Справа вось у чым... Заутра ўвечары ці, правільней, сягоння ўжо, у дваццаць два ноль-ноль, фон Адлер склікае нараду старшых афіцэраў. Гавораць, гэта яго непарушнае правіла: пер ад кожнай сур"ёзнай аперацыяй — нарада і ў канцы яе — «сямейная вячэра». Я, вядома, буду здымаць гэтых шакалаў... I я здыму іх...Прыборны часта і гучна дыхаў, нібы толькі што шпарка прыбег. Лясніцкі, наадварот, стаіў дыхание і моўчкі чакаў.— Мая роля добрая яшчэ і тым, што ў апараце змешчана міна вялікай разбуральнай сілы. Ва ўсякім разе дастаткова для таго, каб падняць іх у паветра.— ЧакаЙ, Андрэй. А сам ты як выберашся? — спытаў Лясніцкі.— Але, — падтрымаў Прыборны.— Сябе, канешне, я ўзрываць не думаю, — адказаў Андрэй. — Уцячы будзе няцяжка, шляхі для адступлення я ўжо разведаў. За мяне вы не турбуйцеся. Абмяркуем галоўнае... Калі дыверсія ўдасца, будзем спадзявацца на лепшае, карнікі пазбавяцца галавы. Часці застануцца без старшых афіцэраў... У выніку — паніка, дэмаралізацыя...