Глыбокая плынь, частка 3
I Кулеш выкрыў лагер. Але Візэнер баяўся рабіць напад толькі ўласнымі сіламі, — на д"ябла яму рызыкаваць! Ён прасіў дапамогі, не менш батальёна. Толькі з такою сілай ён мог бы адважыцца ісці ў гэты страшны лес, у гэтыя непраходныя балоты.Але з дапамогай марудзілі, і ён шалеў ад злосці на начальства, лаяў іх апошнімі словамі і штодня пісаў рапарты і званіў Койферу. Да яго дайшлі чуткі, што партызаны рыхтуюць удар па яго гарнізону, і ён разумеў — ад таго, хто першы зробіць напад, залежыць яго жыццё. Нервы яго былі надзвычай напружаны. Ён не спаў па начах, шмат курыў і піў.— ...Так, я ведаю, дзе вы! Трымайся, геносе Лясніцкі! — працадзіў ён скрозь зубы і, вярнуўшыся да стала, пачаў пісаць яшчэ адзін — апошні — рапарт. Дапамогі! Дапамогі! — нервова крычаў кожны радок, кожнае слова гэтага рапарта.Зазваніў тэлефон, Візэнер схапіў трубку._ Камендант Прыгар обер-лейтэнант Візэнер, — механічна паўтарыў ён і... раптам збялеў, ледзь чутна спытаў: — Ва-ас?Хвіліну паслухаў, усё болып і болын бляднеючы, потым, нічога не сказаўшы, ціха адняў трубку ад вуха і асцярожна, нібы яна магла ўзарвацца, пачаў класці яе на стол і." паклаў міма. Трубка бразнулася аб падлогу. Візэнер спалохана падскочыў і хвіліну стаяў нерухома, а потым прашаптаў:Дзве гадзіны назад снайперскім стрэлам з-за ракізабіты штурмфюрэр Койфер. Фельдкамендант прызначыў камендантам раёна вас... Вас? А-а, мяне... Мяне? Не! — і ён раптам замахаў перад сабой рукамі і пачаў адступаць у куток пакоя, нібы ў яго перад тварам кружыліся пчолы. Упершыню ён, цвярозы, убачыў перад сабой маленькую кулю, якая павольна набліжалася да яго галавы. Ён махаў рукамі, намагаючыся разагнаць гэты жудасны прывід, але куля няўмольна набліжалася. Адступаючы ад яе, ён спатыкнуўся на канапу і ўпаў, дзіка закрычаўшы.У пакой ускочылі салдаты, далі яму вады, выклікалі ротнага лек ара.Хвілін праз колькі Візэнер супакоіўся, але, разумеючы недарэчнасць свайго становішча, працягваў сімуляваць хворага.«К чорту гэтае прызначэнне! Я не хачу быць камендантам у гэтым пекле, — думаў ён, лежачы на канапе. — Тут палююць за мной дзень і ноч. Сёння — Койфер, заутра — абавязкова я. А я хачу жыць! Жыць! Я не хачу памерці, прымаючы сонечную ванну. Я дастаткова паслужыў Германіі, каб заслужыць жыццё. Хай паслужаць столькі іншыя. А я змарыўся, захварэў. Мне трэба адпачыць, перачакаць і дабіцца пераводу ў іншае месца, дзе мяне не ведаюць. Там я буду разумнейшы. А тут хай другія становяцца на мае месца і даслужваюцца хоць да фельдмаршалаў. Я не буду зайздросціць ім, калі я буду жыць, а яны будуць мёртвыя... Так, самае разумнае — захварэць, перачакаць і дабіцца пераводу...»Праз гадзіну Генрых Візэнер ехаў у абласны цэнтр. Нягледзячы на ўзмоцненую варту, ён дрыжаў усю дарогу, ажио пакуль не лёг на шпітальны ложак. Толькі на ім ЗДчуў сябе ў небяспецы.верасні брыгада чакала першага самалёта з Масквы. Пасадачную пляцоўку рыхтавалі ў раёне Межаў, кіламетраў за дваццаць ад Ласінага вострава. Туды былі сцягнуты амаль усе сілыбрыгады. У лагерах засталіся толькі вартавыя, параненыя ды жанчыны і дзеці.Акупанты разведалі падрыхтоўку партызан да нечага вельмі важнага і, сабраўшы сілы, павялі наступ на гэты раён.Пасадка першага самалёта ў такі час мела для партызан велізарнае значэнне. Яна давала магчымасць сістэматычна атрымліваць з Вялікай зямлі зброю, боепрыпасы, узрыўчатку, медыкаменты. Адначасова яна нанесла б знішчальны ўдар па хлуслівай фашысцкай прапагандзе аб знясіленні Чырвонай Арміі, аб хуткім краху Саветаў, якую яны павялі з новай сілай у сувязі з поспехамі нямецкіх войск на поўдні, баямі за Сталінград.