Глыбокая плынь, частка 3
...Калі атрады пайшлі ў абход вёскі, да Лясніцкага звярнуўся Пятро Майбарада, які дагэтуль усё жартаваў і смяяўся з дзяўчатамі, а цяпер, атрымаўшы асобае задание — захапіць жывым афіцэра, — адразу зрабіўся стрыманым і сур"ёзным.— Павел Сцяпанавіч, — магчыма, упершыню звярнуўся ён не афіцыйна, а так проста і сардэчна, — стрымайце вы гэтую жанчыну... Хопіць без яе байцоў...— Каго?— Буйскую.— Буйскую?— Але, Насцю.— А дзе яна?— Пайшла з разведчыкамі.— Вярніце яе і прышліце да мяне. Усе дзяўчаты разбегліся, нікога пры медпункце не асталося. Вось народ!Майбарада, гэты зубаскал, насмешнік і часам грубіян, ужо даўно з незвычайнай для баявога жыцця клапатлівасцю асцерагаў Насцю ад усялякай небяспекі. Ён, калі толькі можна было, не адступаў ад яе ні на крок. Яна часам кпіла з яго, але не злавалася за гэтае «ўхажванне». Яны былі цяпер што брат і сястра.Спачатку маладыя партизаны пачалі было жартаваць: ці не закахаўся часам і ён? Пятро адказаў ім сур"ёзна:— Дурні! Гэта — жонка Андрэя. Не забывайце пра гэта, пустагаловыя! Ад яе здароўя і жыцця залежыць поспех яго работы. Вы ведаеце, дзе ён зараз? Не-е... То-та...I ўсе адразу змоўклі, бо ўсіх кранулі гэтыя яго клопаты аб жонцы сябра....Выселкі, магчыма, таму і мелі такую назву, што веска гэтая была, як жартавалі да вайны раённыя кіраўнікі, «забыта людзьмі і Богам». Людзей сапраўды нібы выслалі ў лес, на паляну ў дзве сотні гектараў пясчанай неўрадлівай зямлі за пятнаццаць кіламетраў ад цэнтра сельсавета. Але сяляне жылі тут да вайны не кепска: забяспечвалі ўсе бліжэйшыя рынкі бочкамі, коламі, дугам! і іншымі вырабамі, не кажучы ўжо аб грыбах і ягадах. Адным словам, карміліся з лесу.Лес акружаў вёску з чатырох бакоў, і атрад без цяжкасці абышоў яе. Але нідзе лес не падступаў да самай вёскі, паміж ім і пабудовамі — гумнамі, хатамі — ляжала паўкіламетровая паласа зусім голага і роўнага поля, без кустоў, без равоў. Партызаны разлічвалі, што, пачаўшы наступление адначасова з усіх бакоў, ім удасца захапіць фашыстаў знянацку і ўварвацца ў вёску. Яны доўга з лесу назіралі за вёскай, добра бачылі на вуліцы машыны, але не бачылі вартавых, рэдка дзе-нідзе, паміж машынамі, пройдзе салдат, не хаваючыся і не маскіруючыся. Таму ўсе лічылі, што немцы проста адпачываюць пасля доўгага. пераезду, упэўненыя, што ўдзень ніхто нападаць на іх не будзе.Лясніцкі стаяў на ўзлессі, у сасняку, адкуль начинала наступление група Лубяна — самыя маладыя і спрытныя. Адгэтуль было бліжэй да школы, каля якой стаялі машыны і ў якой — трэба было меркаваць — адпачывалі гітлераўцы. Таму гэта быў напрамак галоўнага ўдару. Лясніцкі ўважліва разглядаў у бінокль вёску, пазіраў на гадзіннік і зрэдку на хлопцаў, якія ляжалі ніц і чакалі каманды. Камісар усё яшчэ хваляваўся і нечага баяўся, хоць Прыборны, Паўленка, Лубян пераканалі яго, што ўсё будзе добра. Нарэшце ён, як на старце, адрывіста махнуў рукой, і хлопцы сарваліся ўсе адразу, разбягаючыся па полі веерам. Лясніцкі шпаркім крокам рушыў за імі, інстынктыўна нахіляючыся, як і ўсе.Цішыня. Добра. Так, так... Метраў сто прабеглі... Яшчэ метраў дзвесце, а там — гумно, стог сена, плот... I раптам — та-та-та... Што гэта? Кулямёт з гарышча школы... Камісар ірвануўся наперад, гучна закрычаў:— Лажысяі — і ўпаў сам у разору.«Ну вось... усё да д"ябла! Ах, якія мы самаўпэўненыя... Які я дурань... Навошта было згаджацца на гэтую авантуру?.. Пасля такой аперацыі, перад такім святам — раненыя, забітыя, гора, слёзы...»