Глыбокая плынь, частка 3
Салдат знік. А хвіліны праз тры на крышы з"явіўся тоўсты чалавек у зялёных трусіках і ў саламяным капелюшы. Ён пацягнуўся, закінуўшы рукі за галаву, аглянуўся на раку і лёг ніцма. Крыша склада мела схіл у бок ракі, і Жэнька добра бачыў шырокую спіну адкормленага фашыста, нібы той знарок падставіў яе пад кулю.У хлопца задрыжалі рукі. Так яны не дрыжалі яшчэ ні разу, хоць на яго рахунку і было ўжо каля сарака забітых гітлераўцаў і паліцаяў.«Э-э, ды так не стрэліш... Спакойна, спакойна, дружок, — ён прыціснуў вінтоўку да грудзей, пяшчотна пагладзіў яе. — Ну, даражэнькая, не падвядзі і на гэты раз. Хай згарыць гэты гад пад нашым сонцам. Спячэцца хай». Паступова рукі перасталі дрыжаць.Ён прыцэліўся ў капялюш, бо ведаў, што вінтоўка заўсёды цаляе крыху ніжэй. Зрабіў глыбокі ўздых і павольна націснуў спускавы кручок...Стрэл...Не ўздрыгануўшы, снайпер працягваў сачыць праз оптыку.Голае цела каменданта падскочыла, перавярнулася і з метр прасунулася па адхоннаму схілу крышы, а потым нерухома застыла з раскінутымі ў бакі рукамі.Радасны ўсклік вырваўся з Жэнькіных грудзей. Другога стрэлу рабіць не трэба было. Але ён не стрымаўся і стрэліў у вартавога, які нерухома застыў над абрывам, відаць, прыслухоўваючыся да нечаканага стрэлу. Вартавы ўпаў, але падхапіўся і шпарка пабег у глыбіню двара. Там замітусіліся салдаты. Ляснулі першыя стрэлы. «Шкада, што па гэтым прамахнуўся», — пашкадаваў Жэнька і спрытней вавёркі скочыў уніз, спусціўся ў арэхавы куст і, прыхіліўшыся да зямлі, пабег да бліжэйшага зарасніку. У лазняку ён шчасліва засмяяўся і пацалаваў цёплы затвор вінтоўкі.Генрых Візэнер злосна выключыў радыёпрыёмнік. Да д"ябла ўсё гэта! Яго не радавалі крыклівыя паведамленні аб паспяховым наступленні нямецкіх войск на поўдні, аб набліжэнні іх да Волгі. Чаго варта гэтае наступление, калі тут, у глыбокім тыле, за сотні кіламетраў ад фронту, сапраўднае пекла! Горш за ўсялякі фронт. «Заваяваная зямляі..» Чорта з два! Хай прыйдуць сюды берлінскія крыкуны і паспрабуюць навесці парадак на гэтай «заваяванай зямлі». А ён, Генрых Візэнер, паспрабаваў зрабіць гэта і ўбачыў вынікі. 3 усяго атрада «Кугель» не выратаваўся ніводзін чалавек. Са ста дваццаці чалавек гарнізона Буды ўцякло толь кі сем. А там былі ўмацаванні, доты, кулямёты, мінамёты...Партызанская брыгада!.. Да гэтага ён сумняваўся, што ў партызан такая арганізацыя і такое вялікае злучэнне — брыгада. Пасля налёту на Буду ён пераканаўся ў гэтым. Што ж зробіць супроць брыгады яго няпоўная рота? Ён падхапіўся, прабег па прасторнаму пакою з кутка ў куток, спыніўся каля акна, паглядзеў на лес. Чортава кубло! Навокал лясы! Гарнізон пастаўлен на з"ядзенне партизанам. Чаго толькі яны марудзяць?— Ідзіце ж, чорт вас вазьмі! — у роспачы крыкнуў ён і стукнуў кулаком на падаконніку. — Прыходзьце! Я чакаю вас! — I, хвіліну памаўчаўшы, прашаптаў: — Не хочаце, марудзіце? Дык чакайце мяне! Я ведаю, дзе вы!Так, Візэнер ведаў галоўную базу партызан — лагер на Ласіным. Ён не паверыў, што Кулеш ратаваўся ад лесу, які напаткаў увесь атрад «Кугель», іменна так, як ён расказаў аб гэтым сам. Фашыст добра ведаў хітрага праныру, бо бачыў у ім шмат якія рысы свайго ўласнага характеру. Магчыма, гэта толькі і ратавала Мацея Куляша ад смерпд. Але Візэнер сказаў яму:— Цябе трэба расстраляць... Не. Павесіць. (Кулеш кінуўся яму пад ногі.) Але я дарую табе жыццё. Так, дарую... 3 умовай, што ты выкрыеш лагер гэтага... Лясніцкага, яго галоўную базу. Цяпер ты легка можаш выканаць гэта. Не падумай перабегчы да іх. Я зраблю з тваімі дзецьмі тое, што зрабіў з усімі, каго ты выдаў.