Глыбокая плынь, частка 3

Старшына выскачыў з кабіны, падышоў бліжэй і ветліва звярнуўся да Мікалая:— Дазвольце пацікавіцца, хто такія? Куды і адкуль?— Я? — Мікалай усміхнуўся. — Я асабіста — начальнік штаба партызанскай брыгады. А гэта — партызаны той жа брыгады...Старшына звыклым рухам паправіў рэмень, падцягнуўся і казырнуў, нібы просячы прабачэння.— Калі вас цікавяць крэўныя справы, то гэта — мой бацька, а гэта — сястра і яе сын, а гэта — партизанская разведчыца, жонка Героя Савецкага Саюза... 3 лесу — у вёску, да мірнага жыцця і працы, — ён не мог стрымацца, каб не сказаць першаму байцу, якога яны спаткалі, што і яны не сядзелі тут склаўшы рукі, а актыўна дапамагалі заваяваць перамогу.— Дазвольце. I далека вам ісці?— Кіламетраў дванаццаць яшчэ. Старшына павярнуўся да машыны і загадаў:— ЯшаІ Паварочвай машыну!Пакуль шафер разварачваўся, старшына пазнаёміўся:— Гвардыі старшына Сініцын, Анатоль Савелевіч, масквіч, — і моцна паціснуў усім рукі, у тым ліку і Віцю. — Мой абавязак давезці вас да месца. Не, не, не думайце спрачацца, таварыш начштаба. Выбачайце, машынай камандую я. Вязу я харчы, а не боеприпасы і, будзьце ўпэўнены, не спазнюся, хоць зраблю яшчэ лішніх кіламетраў. Сядайце.Мікалая і Насцю з дзіцем ён умясціў у кабіну. Сам з астатнімі залез у кузаў, на скрынкі.Праз паўгадзіны яны прыехалі ў Арэхаўку ці, правильней, на тое месца, дзе калісьці была веска. Цяпер тут не было ніводнай будыніны. Пасля веснавога пажару людзі пабудавалі зямлянкі, а хто-ніхто нават управіўся паставіць зрубы. Але немцы ператварылі вёску ў моцны вузел абароны, і ўсё было знішчана зноў, у гэты раз агнём савецкай артылерыі і «кацюш». Нават мала дзе ўцалелі абгарэлыя вясною дрэвы садоў. Кожны метр зямлі быў перарыты снарадамі і мінамі. Люстэркамі першага льду ззялі бомбавыя варонкі.Мікалай не пазнаў роднай вёскі і разгублена спыніў машыну каля лесу.— Далей, далей, сынок, — сказаў Карп. Ён пазнаў месца сваей хаты па двух абгарэлых бярозавых пнях ды па трох вішнях, што сіратліва стаялі ў канцы бы лога саду, сярод узаранай, скалечанай зямлі.Пяшчотнае і радаснае пачуццё кранула сэрца старога, калі ён убачыў гэтыя вішні. Карп павярнуўся да дачкі, у вачах яго бліснулі слёзы.— Вішні... Нашы вішні, Танюша. Стаяць... Скажы ты, якія жывучыя!Тацяна зразумела яго і з замілаваннем ціха адказала:— Як мы, тата. Машына спынілася.Старшына моўчкі аглядаўся навокал. Толькі калі ўжо злезлі ўсе, ён уздыхнуў і таксама саскочыў на зямлю.— Н-да-а... Як жа вы тут будзеце жыць? Ніводнай хаткі...— Шчога, сынок, лес у нас пад бокам. Пражывём. Мы людзі навучаныя, не горш за вашага брата, салдата. Бачылі і не такое.Сініцын палез і скінуў з машыны мяшок і вялізную скрынку, збянтэжана звярнуўся да Мікалая:— Прыміце, таварыш начштаба... Мяшок сухароў 1 канцэнтраты...— Не варта, таварыш старшыва.— Не, не! Не магу я пакінуць вас так. Вы ж з голым> рукамі на голым месцы. Вы ведаеце, ды мне маёр... не ведаю, што зробіць, калі я пакіну вас так. У яго сям"я на Браншчыне загінула.— Што ж, шчыра дзякуем, — сказаў Карп, прымаючы падарунак. — Але ёсць у мяне да вас, дарагі таварыш, яшчэ адна просьба... Вы ўжо выбачайце. Калі толькі ёсць у вас, дайце рыдлёвачку. Вельмі неабходная рэч.— Ёсць у нас рыдлёўка? — спытаў старшина ў ш фёра.— Щ ёсць у нас рыдлёўка? Жаночае пытанне, тй варыш старшина! У добрага шафера ўсё ёсць. Сякера, піла і рыдлёўка. Без гэтага далека не паедзеш. Дзе сядзеш — там і злезеш на такіх дарогах. — Яша пакорпаўся пад сядзеннем, потым у кузаве і ўрачыста перадаў Карпу Маеўскаму пілу і рыдлёўку (сякера ў яго была свая, з ёй ён не разлучаўся ніколі — заўсёды насіў за поясам).