Глыбокая плынь, частка 3
Магчыма, што і Жэнька думаў пра нешта падобнае, бо доўга маўчаў, прытуліўшыся плячамі да камля сасны. Потым ціха спытаў:— Таня, чаму ты вярнулася?Яна не чакала такога пытання і не ведала, як адказаць. Хвіліну памаўчала, паглядзела на яго твар, асветлены чырвоным святлом вугалля. Ён чакаў адказу.— Не магла я пакінуць цябе... Я ж думала — ты іх атаку будзеш адбіваць. Адзін.— Каб хутка пайшлі, давялося б.— Ну, вось бачыш... Якія ж мы сябры, каб пакінулі адно аднаго...— Але ты павінна была выканаць загад. Так маглі ўсе вярнуцца, і тады... — ён павысіў голас, — тады я не выканаў бы загаду камісара брыгады з-за вашай недысцыплінаванасці. Так ваяваць нельга! Гэта чорт ведае што такое! Анархія. Разумеет ты? Яна змаўчала.Ён таксама памаўчаў, потым сказаў:— А табе наогул неразумна рызыкаваць. У цябе - муж, сын. Ты павінна берагчы сябе. 3 кім застанецца Віця?Тацяна выпрасталася, дакорліва паглядзела на яго і з крыўдаю адказала:— Я прыйшла сюды не для таго, каб ратавацца ад смерці. Я прыйшла змагацца, помсціць ворагу, а не берагчы сябе для мужа. Сорамна табе гаварыць так... Ды і наогул ты дурны, — нечакана заключила яна. — Божа мой, які ты дурны. Увесь лагер даўно ўжо ведае, што ніякага мужа ў мяне няма і не было і што Віця гэта не родны мой сын. Гэта яўрэйскі хлопчык, якога я ўзяла на дарозе, калі з Заходняй ішла. Маці яго забілі немцы на маіх вачах. Я і сказала ўсім, што гэта мой...Ён не даў ёй скончыць. Хутка нахіліўся, схапіў яе рукі, балюча сціснуў іх.— Чаму ж ты не сказала гэтага раней?— А ці ж зараз позна? Ён сумеўся.— Ды не ж... Чаму ж позна? Таня!.. Не позна... Толькі, ведаеш, вельмі ўжо нечакана гэта. Разумеет, я проста разгубіўся...— Чаго ж табе губляцца? — хітра ўсміхнулася яна.— Чаго, чаго... А таго. — Ён выпусціў яе рукі і адказаў ужо сур"ёзна, без мітусні: — Таго, што я ўвесь час думаў пра цябе і... шкадаваў, што ты замужам. Разумеет?У адказ яна абхапіла яго за шыю і моцна пацалавала ў сухія, парэпаныя губы.— Не шкадуй жа больш, дурненькі ты мой. Не шкадуй. Я таксама думала пра цябе....Схамянула іх страляніна, што нечакана ўспыхнула за лесам.Жэнька падхапіўся.— Атрад! Наш атрад дабівае фашыстаў! Бяжым хутчэй!Яны ўзяліся за рукі і шпарка пайшлі праз лес па знаёмых партызанскіх сцежках.дле ў гушчары іх спыніў суровы вокліч: _ Стой! Хто ідзе?Жэнька пазнаў голас Лясніцкага і кінуўся наперад._Свае, Павел Сцяпанавіч! Свае!__ Жэня! Яўген Сяргеевіч!Камісар брыгады горача абняў яго і доўга маўчаў, саромеючыся ўласных слёз, якія, пэўна, выдалі б, каб ён сказаў хоць слова. Нарэшце ён ласкава адхіліў Жэньку I убачыўшы Тацяну, якая моўчкі стаяла збоку, здзіўлена спытаў:— Тацяна?..А каля лесу атрад дабіваў рэшткі эсэсаўскага батальёна.Людзі былі ў тым стане зморанасці, калі чалавек можа заснуць ідучы ці зусім паваліцца ў гразь і праз хвіліну сніць, што ляжыць у мяккім ложку. Цяжка ў такім стане аднаму. Адзін не перамог бы такой зморанасці. Але тры сотні чалавек перамаглі яе і хутка ішлі праз лес, наўпрасцяк, топчучы зляжалае мокрае лісце, якое ў гэтым гушчары за ўсю восень ні разу не крануў ні вецер, ні жывёла, ні чалавек.Вопратка на людзях была мокрая, забруджаная, з прыліпшай да яе зямлёй, торфам, рачным глеем. Здавалася, што яны толькі нядаўна перапаўзлі праз грузкае балота ці вылезлі з бруднай рэчкі. Зброя і мокрая вопратка давілі вялікім цяжарам на плечы, прыгіналі людзей.Лес быў ужо голы, па-восеньску пануры і маўклівы, хоць вецер і гойдаў голыя вяршыні дрэў. Толькі сосны і елкі па-ранейшаму аднастайна шумелі ды на маладых дубах трапяталася засохлае карычневае лісце, якое уперта не жадала пакідаць родныя галінкі. Такое лісце часамі і зімуе, а абсыпаецца ўжо вясною, калі пачынаюць набухаць почкі.