Глыбокая плынь, частка 3
Тацяна сціскала аўтамат так, што ажно ўся дрыжала. Яна забылася аб усім на свеце і думала толькі аб адным, жадала толькі аднаго: забіць як мага болып фашыстаў. «Што ж вы не лезеце, гады? Падымайцеся!» — крычала яна ў думках ім. I калі яны, нарэшце, падняліся, націснула на спускавы кручок і выпусціла адразу ўвесь дыск. Аўтамат змоўк. Яна разгублена аглянулася. Параненая Маша Плотнік праЦягнула ёй зараджаны дыск. Тацяна нахілілася, каб узяць яго, але ў гэты момант зверху, з боку лагера, У акоп зваліўся чалавек. Яна мімаволі адхіснулася і ўбачыла Жэньку Лубяна. 3 радасцю і спалохам кінулася да яго.— Жэня! Вы прыйшлі?— Страляй! — крыкнуў ён у адказ і, зняўшы шапку, не спяшаючыся, старанна выцер ёю пясок са сваёй снайперскай вінтоўкі. Потым падняўся, паглядзеў на эсэсаўцаў, якія лезлі праз балота, а стрэліў зусім у другі бок, у вяршыню высокага дуба на краі балота. Адтуль бразнуўся на зямлю карэктыроўшчык мінамётнага агню.Эсэсаўцы на балоце заляглі. Адбіта была іх атака і кал я рэчкі. На хвіліну стала ціха.Рыгор Пятровіч, адарваўшыся ад кулямёта, радасна працягнуў Лубяну рукі.— Яўген Сяргеевіч! Падмога?— Слабая. Я адзін. 3 загадам. Забірайце раненых. Пайшлі.— Куды?— Да тае групы.— А як жа тут?— Тут яны хутка не пройдуць. Вунь каля таго куста такая жыла, што засмокча іх з галавой.— Глупства ім твая жыла, калі па іх не будуць страляць, — запярэчыў Залескі.— Рыгор Пятровіч, выконвайце загад камісара брыгады. Забірайце байцоў і ўхадзіце.Калі ўсе адышлі, Жэнька ўпаў на калені, пацалаваў Івана Сумака.— Эх, Ваня, Ваня. Сябра ты мой!Паклаў забітых пад сцяну акопа, хутка прысыпаў зямлёю.— Каб не здзекаваліся звяры гэтыя. А пасля мы пахаваем вас, таварышы...У галаўной групе ён таксама загадаў пахаваць забітых, а пасля паклікаў да сябе Алену, Залескага і сказаў ім:— Адступайце праз Гнілое. Апошнім разбіраць кладку. Я астануся тут.— А лагер? — спытала Алена.— Лагера больш няма, калі яго ведаюць немцы. Лагер я ўжо спаліў. Бачыце? Знішчу і рэшту.Тацяна нахілілася да яго, спытала з трывогай у голасе:— А сам потым як? Жэнька раззлаваўся.Што вы разважаеце, чорт вазьмі! Мой загад — загадкамісара брыгады. I няхай хто паспрабуе не выканаць яго! Зразумелі? Зараз жа выступайце!Ніхто больш не сказаў ні слова. Немцы ўзмацнілі абстрэл, і міны пачалі рвацца часцей і бліжэй. Залескі абняў і моўчкі пацалаваў Жэньку.XIX * ®н застаЎся адзін.«Ну, Павел Сцяпанавіч, большую частку загаду я выканаў. Выканаю і рэшту. Усё выканаю, Павел Сцяпанавіч. Дорага фашыстам будзе каштаваць наш лагер. А цяпер, пакуль ёсць час, папалюем».Ён зняў з пляча вінтоўку і, зручна прыладзіўшыся, пачаў выглядаць паміж дрэў постаці ворагаў. Спрактыкаванае вока снайпера хутка заўважыла іх амаль за кожным кустом, за кожнай купінай каля рэчкі.Ён знімаў іх па чарзе, аднаго за другім.Раззлаваныя эсэсаўцы адказалі ураганным кулямётным і аўтаматным агнём. Але білі яны насляпую і яшчэ больш выдавалі сябе. Ніводзін стрэл снайпера не прападаў марна.«Толькі б затрымаць іх наступление, даць магчымасць вынесці раненых. Хутчэй, таварышы, хутчэй!»Але раптам ён убачыў Тацяну. Яна бегла да яго па акопу, нізка схіліўшыся, з ручным кулямётам у руках. У яго дрогнула сэрца ад прадчування нейкага вялікага няшчасця. Бо навошта ж інакш было ёй вяртацца? Але ўбачыўшы яе твар, зразумеў, што памыліўся, і сярдзіта крыкнуў:— Чаму ты вярнулася?