Глыбокая плынь, частка 3
— Развяжыце яму вочы.Вартавы развязаў палоннаму вочы, і Лясніцкі пазнаў у ім старога дняпроўскага рыбака дзеда Лаўрэна, які і да вайны і цяпер не раз перавозіў сакратара райкома цераз раку. Пазнаў яго і Прыборны і засмяяўся:— Стары хрэн. Толькі шуму нарабіў.Стары старанна працёр парэпанымі пальцамі намуленыя павязкаю вочы і, разгледзеўшы Лясніцкага, радасна прывітаўся.— Ась, хоць і з завязанымі вачыма, а знайшоў, каго шукаў, — і, падышоўшы бліжэй, павярнуўся да Прыборнага. — А ты не лайся, Сяргей Фядотавіч, у мяне, можа, вялікая справа ёсць. — I зноў да Лясніцкага: — Ды ты, саколік мой, хворы, а-а? Ась няшчасце якое.— Нічога, дзед Лаўрэн, папраўляюся ўжо.— ДзякуЙ Богу, дзякуй Богу. Дзе ў вас тут можна прысесці?Мікалай падаў яму калодку, на якой сядзеў сам.Ён сеў і адразу ж дастаў сваю вялікую люльку, пачаў набіваць яе самасадам, ды такім, што Паўленка, які не курыў, пачаў чыхаць. Потым дзед доўга высякаў крэсівам агонь.— Адсырэла, нямецкая культура, маць яе так... Прыборны, смеючыся, падаў яму бензінавую запальнічку канструкцыі Гнядкова. Дзед закурыў і сказаў да ўсіх:— За праўдаю прыйшоў да вас. Ась што. Ды ледзь знайшоў. Два дні па лесе блукаў. Слухайце ась. Пазаўчора гэта, значыцца, пачалося. Ад каго выйшла — не скажу, бо і сам не ведаю. Але загаварыла ўся веска, што немца на Волзе пабілі.Камандзіры здзіўлена пераглянуліся паміж сабой.— Ды не проста пабілі, а так, кажуць, далі, што і жывых мала засталося. Ась што. А якія засталіся, дык бягуць адтуль без аглядкі, а іх даганяюць і яшчэ даюць... Кажуць, ужо аднаго ў нашых краях бачылі. Душа ў яго ледзь трымаецца ў целе ад страху. Ась што. Ну, старыкі і пачалі хадзіць да мяне... Ты, кажуць, Лаўрэн, з разумным! людзьмі ведается. Яны гэта, значыцца, упэўнены, што я сувязь з вамі трымаю. А што я мог адказаць ім?.. А тут, як на злосць, і вашы хлопцы колькі дзён носа не паказваюць. Падумаў я і пайшоў шукаць вас, каб праўду ўзнаць. Ась і гаварыце мне яе зараз, а я людзям передам.Камендзіры зноў пераглянуліся. Прыборны спытеў:— Хто чытеў учарашнюю зводку?— Вось яне, у мяне, — езвеўся Лясніцкі, працягваючы лісток жоўтее пеперы. Кемендзіры ўтрох разем доўге і ўвежліве чыталі кароткае паведамленне Сеўінфермбюро. Стары паглядзеў на іх і цяжка ўздыхнуў:— Значыцца, няма нічоге текога?Усе паднялі галовы, утаропілі позіркі на камісара. Лясніцкі на момант задумаўся.«Што адказаць старому, які прыйшоў з такім надзвычайным пытаннем ад імя народа?»— Пакуль што няма такога паведамлення. Але яно будзе. Будзе! Народ чакае гэтага свята і ўпэўнены, што яно хутка будзе... Дзень-два... Паверце маёй інтуіцыі.Невядома, праз каго гэтая размова абляцела лагер і ўскалыхнула людзей. Праз колькі хвілін ужо ніхто не спаў, і ў кожнай зямлянцы, у кожным будане горача абмяркоўвалі надзвычайную навіну, якую прынёс стары рыбак, і словы камісара.— Яшчэ няма, але будзе, хутка будзе.Нейкае хваляванне ахапіла ўсіх. Каб утаймаваць яго, людзі пачалі прасіцца ісці на задание, хоць назначены адпачынак яшчэ не скончыўся.Прыборны дазволіў ісці толькі падрыўнікам.Увечары калектыў самадзейнасці пад кіраўніцтвам Майбарады даваў свой кастрычніцкі канцэрт, які з-за баёў не маглі. даць у святочныя дні. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая. Недарма Майбарада рыхтаваў яе амаль паўгода. У заключэнне хор выканаў песню «Идет война народная». Велічна і грозна гучалі суровыя словы песні сярод старога бору ў зімовую ноч. Гучалі, як гімн, як вялікі заклік. I партызаны слухалі яе стоячы, у напружаным маўчанні.