Глыбокая плынь, частка 3
— Адступаць. Пара адступаць. Хто жывы?— Усе загінулі, таварыш начштаба.— Падарві гармату і кулямёт. Вазьмі аўтаматы. Паўзём да павароту, а там пабяжым.Ён паспрабаваў павярнуцца, каб паўзці, і застагнаў ад болю ў нагах. Абедзве яго нагі ніжэй калень былі ў крыві.— Пасякло вам ногі. Перавязаць трэба, — сказаў, Уздыхнуўшы, Цімох.— Да д"ябла! Ніякіх перавязак! Хутчэй! — Мікалай перамог боль і папоўз па балоце, па бруднай вадзе, паміж альховых кустоў, пасечаных кулямі і выбухамі снарадаў.Цімох дагнаў яго ўжо там, дзе дарога рабіла паварот. Яны выпаўзлі з балота на грэблю. Мікалай паспрабаваў падняцца і не ўтрымаўся на нагах. Ад болю зрабілася Млосна. Ён адчуваў, што яшчэ адно такое намаганне і ён стРаціць прытомнасць. Яму стала страшна. Цяпер, калі баявое задание было выканана, зусім не хацелася кідацца пад танк, а вельмі хацелася ўбачыць сяброў, родных, Алену... Ён сціснуў зубы, каб не закрычаць ад болю і роспачы.«Хлусіш! Цяпер ты мяне не возьмеш! Цяпер я перамагу цябе!» — пагразіў ён у думках смерці і, аглянуўшыся, загадаў разгубленаму партызану:— Цягні, Цімох, мяне наўпрасцяк! Вунь туды, у лес. 3 нечалавечымі намаганнямі, выбіваючыся з сіл, юнакнёс камандзіра праз балота. На грэблі зноў загучалі маторы танкаў, забухалі гарматныя стрэлы, закрычалі немцы, ірвучыся па дарозе наперад. Іх болып ніхто не спыняў. Жывы абаронца выконваў новую задачу: ратаваў жыццё начальніка штаба брыгады. Аб гэтым сказаў Цімоху сам Мікалай.— Трымайцеся, таварыш начштаба! — бадзёрыў ён сябе. — Тваё жыццё яшчэ спатрэбіцца. Огоі Мы яшчэ паваюем! Мы яшчэ пакажам ім!.. — але часам стогн вырываўся з грудзей, нягледзячы на яго намаганні стрымацца. — Нічога, Цімох. Не звяртай увагі. Цягні. Як зручней табе... Хоць за ногі! Пачакай. Паслухай, сабакі не бягуць па нашему следу? Ціха? Кінуліся даганяць партызан? Хай шукаюць ветру ў полі. Нам з табой толькі б дапаўзці да сваіх. I тады мы з табою яшчэ паваявалі б, Ціма. Мы адплацілі б ім за жыццё Васі Плюшчая, Прытыкі, усіх...Спачатку ён гаварыў няспынна, але паступова пачаў змаўкаць, часцей стагнаў, рабіўся цяжэйшым.Выбраўшыся на сухую выспу, Цімох упаў на траву і доўга ляжаў нерухома. Ранены таксама маўчаў. Павярнуўшыся на спіну, ён глядзеў у неба. Заходзіла сонца. Дым, што плыў з захаду, зрабіўся ружовым. Боль у нагах сціх... I на адзін момант усё цела ахапілапрыемная стома. Але рантам зашумела ў галаве і здалося, што з неба імкліва падае проста на яго вялікае чырвонае палотнішча. Мікалай падняў рукі, каб схапіць яго, і страціў прытомнасць.І"У Цімох Бураў знайшоў штаб брыгады толькі насвітанні. Вартавыя падвялі яго да Лясніцкага, які спаў пад елкай, накрыўшыся старым плашчом. Хлопец спачатку разгубіўся, не ведаючы, як разбудзіць камісара, але ўспомніўшы, з чым прыйшоў, хутка ўпаў на калені і ўсхвалявана прашаптаў:— Таварыш камісар! А, таварыш камісар! Лясніцкі адразу расплюшчыў вочы і, пазнаўшы байца,падхапіўся.— Бураў? А Маеўскі дзе?— Р-ранены, таварыш камісар, — ён коратка, заікаючыся ад хвалявання і зморанасці, расказаў пра бой, пра смерць сяброў і пра ранение начштаба. — Я яго нёс да цёмнага, па-акуль на ўзлеску не... не спа-а-ткаў дзеда Лаўрэна... Вунь што прыходзіў увосень. Ён д-дапамог мне перанесці яго ў сялянскі лагер. У лесе там яны, уся веска з каровамі, з усім дабром. Таварыш начальнік штаба сказаў мне, калі яму стала лепей і ён даведаўся, дзе знаходзіцца... «Ідзі, кажа, Цімох, знайдзі штаб, перадай аб усім...» I я пайшоў, усю ноч блудзіў, пакуль прабіўся да вас.