Глыбокая плынь, частка 3
Зямля была скавана марозам. У паветры час ад часу пачыналі кружыцца рэдкія сняжынкі — веснікі блізкай зімы, але вецер не даваў ім згусціцца і ўпарта адганяў снегавыя хмары кудысьці ўдалеч, на ўсход.— А ўсё-такі ўначы снег выпадзе, — сказаў Прыборны, зайшоўшы знадворку ў камандзірскую зямлянку.Лясніцкі падняў галаву, глянуў у вузкую шчыліну акенца.— Ідзе?— Не ідзе, а пойдзе. Ну як табе? Лепш? Дыхаў ты, здаецца, лягчэй, калі спаў.— Трохі лепей. Але ўсё яшчэ паліць. Першы раз у жыцці так хварэю.— А табе трэба было плыць. Дадумаўся ў лістападзе Днепр пераплываць. Зусім адубянець мог на сярэдзіне.— Не было часу разважаць, Сяргей. У такім становішчы праз вар паплывеш, не толькі што, калі ад гэтага залежала жыццё нашых людзей. Ты ж разумееш, каб яны напалі нечакана, то не толькі маглі б знішчыць атрад Плюшчая, але і нашкодзіць на пераправе. А так — трапілі ў пастку. — Лясніцкі задаволена ўсміхнуўся, успомніўшы, як ён з атрадам разграміў эсэсаўцаў, якія нечакана з"явіліся на ўсходнім беразе з намерам — праз лес прабіцца да пераправы. Але для гэтага яму трэба было тэрмінова пераплыць Днепр, каб папярэдзіць Плюшчая, а лодкі пад рукамі не было, і ён паплыў з групай партызан так, хоць па рацэ ішоў ужо дробны калючы лёд.На падлозе, на сене, засланым трафейнымі палаткамі, спалі Мікалай Маеўскі і Паўленка. Спалі яны моцд.; і салодка.— 3 Майбарады смяюцца на кухні. Расказваюць, праспаў дваццаць шэсць гадзін не прасынаючыся. Уяўляеш? Ажио Алена спалохалася, пайшла пульс слухаць. А ён цяпер паўвядра кашы з"еў. Вось ужо аматар рэкордаў. Здзіўляюся, як ён машыну не разбіў, будучы шафёрам. Хваліцца, што адзін прафесар баяўся з ім ездзіць. Аднак спаць, спаць, спаць... — і праз якія хвіліны тры Прыборны захрапеў на ўсю зямлянку. Лясніцкі паглядзеў на яго, здзіўлена пакачаў галавой — як хутка чалавек умее засынаць!Самому яму не спалася. У галаву надакучліва лезлі планы будучых аперацый. Ён спрабаваў адганяць іх: што разумнее можна надумаць з хворай галавой? Але, каб адагнаць адны думкі, трэба, каб прыйшлі нейкія другія, а другіх, якія не тычыліся б барацьбы, у яго не было, ды і не магло быць у такі час.«Цікава, што ў Сталінградзе?» — падумаў ён і, успомніўшы, што не чытаў учарашняй зводкі, асцярожна падняўся, каб не разбудзіць сяброў, ціха адчыніў дзверы і пальцам паклікаў да сябе днявальнага.— Передай радыстам, каб прынеслі ўчарашнюю зводку.I калі зводку прынеслі, ён перачытаў яе некалькі разоў і доўга ўзіраўся ў кожны скупы сказ, нібы хацеў убачыць паміж імі нешта болып значнае. 3 галавы ў яго не выходзілі словы Галоўнакамандуючага: «Хутка і на вашай вуліцы будзе свята». Вельмі хацелася хутчэй пачуць пра гэтае свята.«Народ чакае яго з нецярпеннем...»Доўга ён так думаў, а потым неяк нечакана і раптоўна заснуў глыбокім і моцным сном. I не чуў, як у зямлянку зайшла Алена, памацала яго лоб, паслухала пульс і сказала:— Здаецца, крызіс.Разбудзіў яго шэпт некалькіх чалавек. А вядома, што шэпт дзейнічае на спячага горш за самую гучную резмову — адразу разбудзіць.Лясніцкі расплюшчыў вочы і ўбачыў, што ўсе тры камандзіры некуды збіраюцца і шыкаюць адзін на аднаго, паказваючы на яго. Ён падняў галаву.— Вы куды?I тут жа ўбачыў каля дзвярэй чалавека з завязаным тварам і за ім узброенага партызана. У затрыманага з-пад кавалка бруднай палаткі выглядвала доўгая сівая барада.Прыборны і Мікалай Маеўскі селі за стол, і камандзір брыгады загадаў: