Глыбокая плынь, частка 3
На сярэдзіне шырокай ракі, над шматметровай глыбінёй, над чорнымі вірамі ён адчуваў сябе спакойна і ўпэўнена і, плывучы, адпачываў. Як кожны спрактыкаваны разведчык, ён пачаў успамінаць і дэталёва аналізаваць зробленае — ці няма часам дзе памылкі? Успамінаў усё, кожнага чалавека, кожную размову......Генерал сустрэў усмешкай.— Зноў не ўдалося вам адпачыць. Не шанцуе.— Правільней кажучы, шанцуе, — паправіў ён.— Так, шанцуе, — згадзіўся генерал. — Аднак да справы. Ёсць вельмі адказнае І, не хаваю, складанае задание. Гітлераўцы пачалі вялікую карную экспедыцыю супроць прыдняпроўскіх партызан. Неабходна пранікнуць у штаб камандуючага экспедыцыяй і дапамагчы партызанам разграміць карнікаў. Такая агульная задача.Генерал змоўк. I ён хутка спытаў:— Дэталі?— Спяшаецеся, малады чалавек. У нашай справе гэта дрэнна, памятайце. Не думайце, што мы вас выкінем — і ўсё. Што-нішто падрыхтавана. Першае. Дзён сем назад мінскія партызаны злавілі ў межах гор ад а п"янага афіцэра. Фашыст аказаўся кінааператарам, агентам Гебельса. Камандзіраваны ў стаўку вярхоўнага камісара. Але пабыць там не ўправіўся, у камендатуры таксама не адмеціўся. Скарыстаем яго.Генерал пакорпаўся ў шуфлядзе і дастаў дакументы.— Вось яго дакументы. Ужо з усімі патрэбнымі адзнакамі. А вось папера, у якой значыцца, што аддзел інфармацыі стаўкі камандзіруе кінааператара Адольфа Рэхнера ў штаб камандуючага карнай экспедыцыяй генерал-маёра фон Адлера. Будзеце здымаць. Да ночы пазаймаецеся з вопытным кінааператарам. Ён раскажа вам будову апарата.— Я ведаю.— Не пашкодзіць паўтарыць, тым болып што ваш апарат будзе мець трохі іншую будову.Ен зразумеў... Генерал усміхнуўся.— Але галоўнае — разведка і толькі разведка. Сувязь з брыгадай Крушыны і з брыгадай Прыборнага, з вашымі старымі знаёмымі. Праз іх — з намі. Другіх явак няма. У гэтым складанасць.Потым з другімі людзьмі ён высветліў усе падрабязнасці. Размоў з імі ён дакладна не памятаў, бо яны былі доўгімі і па-сяброўску простымі, але сутнасць іх і змест памятаў добра. Спачатку ўсё ішло так, як было распрацавана ім разам з генералам і яго памочнікамі. Так усё ішло па парадку да таго часу, пакуль ён не выканаў першую частку аперацыі — не пранік у нямецкі штаб. Але тут увесь план быў паламаны. Ен даведаўся, што адна з брыгад, з якой ён павінен быў устанавіць сувязь, а іменна брыгада Прыборнага, абкружана карнікамі. У разведчыка дрогнула сэрца. Брыгада была яго роднай сям"ёй. У адным з атрадаў была яго жонка.Ратаваць брыгаду — вось што стала галоўнай яго задачай. Але не нарабіць бы памылак, бо занадта ўжо ён завіхаецца. Для разведчыка гэта страшнейшая небяспека.Андрэй Буйскі павярнуўся на спіну і, павольна падграбаючы пад сябе ваду, пачаў думаць аб дэталях новай сваей задачы, якая не была прадугледжана раней. Складанаязадача.«Ці жывыя яны там, Насця, Павел Сцяпанавіч, Пецька?.. Толькі б былі жывыя...»Не скончылі яшчэ Лясніцкі і Прыборны падбіраць людзей у групу Майбарады, як пасыльны з атрада Лубяна папрасіў іх тэрмінова прыйсці на бераг.— Нехта прыплыў. Пад вывернутай сасной чакае. Не дайшоўшы да берага, Лясніцкі тварам у тварсустрэўся з чалавекам, захутаным у палатку.— Павел Сцяпанавіч!— Андрэй?Яны моцна абняліся. Мокрае цела Андрэя Буйскага яшчэ пахла ракой. Падбег Прыборны.— Пачакай, хто такі? Андрэй, Андруша? Сню я, ці што? Скуль ты зваліўся? Ды дай ты мне, камісар, абняць яго. Ат жа, які прагны чалавек!