Глыбокая плынь, частка 3
Партызанскіх камандзіраў здзівіла, што гэта была регулярная часць мотапяхоты: па ўсіх разведданых, такіх часцей не павінна было быць у гэтым раёне.Камандзіры сабраліся, каб параіцца, што рабіць: весці далей змораных і галодных людзей, абышоўшы ворага, ці ўступіць у бой.— Трэба абысці, — напачатку прапанаваў Лясніцкі. — У нас мала боезапасаў.— Але што гэта за часці? Адкуль яны ўзяліся тут? Не можам мы абысці не разведаўшы, — запярэчыў Прыборны. — Можа, гэта карнікі — супраць нас? Можа, яны ідуць па нашых слядах? Трэба ўзяць палонных!— А можа, без бою? Даручыць разведчикам захапіць «языка»?— Сярод дня — «языка»? — усумніўся Паўленка, які заўсёды ўсё аналізаваў з ваеннай дакладнасцю. — Усё адно бою не пазбегчы, а мы страцім фактар нечаканасці нападу.Вырашылі даць бой. Аб"явілі пра гэта партызанам. Лясніцкі баяўся, што галодныя людзі будуць незадаволены. Але партызаны адзінадушна падтрымалі такое рашэнне. Лясніцкаму стала сорамна.«Дрэнна, таварыш камісар, ведаеш сваіх людзей, дрэнна», — падумаў ён з незадавальненнем самім сабой і з радасцю за партызан.Пачалі занімаць баявыя парадкі: разыходзіцца па ўзводах, па групах. Дагэтуль ішлі хто дзе мог і хто з кім хацеў — згодна асабістых сімпатый. Жэнька Лубян, напрыклад, усю дарогу не разлучаўся з Тацянай. Ішлі яны на чале атрада, бадзёрыя, шчаслівыя, пазіралі адно на аднаго, усміхаліся і, напэўна, як ніхто, забываліся, што дзве ночы не спалі і другія суткі нічога не елі. А як увогуле перамяніўся пасля бою на Ласіным Жэнька, як ажьгў, памаладзеў, вярнуў ранейшую жвавасць, весялосць! Не ўсе нават адразу здагадаліся, што здарылася з ім. Першы, безумоўна, здагадаўся Лясніцкі, яшчэ тады, калі сустрэў іх пасля бою ў лесе і па-бацькоўску шчыра парадаваўся за свайго любімца, хоць у душы яму было крыху балюча. Раніцой, калі пачалі паход, Прыборны, любуючыся на Жэньку і Тацяну, пажартаваў:— Эх, Павел, якую дзяўчыну ты прамаргаў.— Перастань, Сяргей, аб гэтым, — вельмі сур"ёзна папрасіў Лясніцкі.— Баліць?— Не баліць, а не люблю, калі ты гаворыш глупства. Не салідна гэта для камандзіра брыгады.— Ну-ну, пачынаецца. Аб тым, што салідна, а што не — разбяруся як-небудзь без тваёй дапамогі, будзь упэўнены.Яны крыху папікіраваліся, і абаім стала лягчэй ад гэтай сяброўскай сваркі. Яны часта так размаўлялі, што другім здалася б іх размова за сварку. Але самі яны добра разумелі адзін аднаго і ніколі не крыўдзіліся. Сяброўства іх пачалося яшчэ да вайны. Вайна загартавала яго і зрадніла на ўсё жыццё гэтых двух людзей з зусім рознымі характарамі. Праўда, Лясніцкаму не заўсёды падабаліся ясарты камандзіра і асабліва празмерная цікавасць да яго інтымных перажыванняў. Часам раздражняла, што гэты чалавек умеў распазнаць яго пачуцці раней, чым ён сам пачынаў разумець іх. Так было з яго адносінамі да Тацяны. Ён яшчэ нічога не думаў, нічога не ведаў і не адчуваў, калі Прыборны пачаў кпіць з яго. Толькі пасля таго, як яны разам хадзілі па раёну і яму сасніўся сон, ён асэнсаваў свае пачуцці. I хоць яны прыемна ўсхвалявалі яго, але ён падумаў, што ў такі час ім няма месца ў сэрцы, і стрымаў першыя парыванні. А даведаўшыся аб каханні Лубяна і ўбачыўшы, які цудоўны ўплыў зрабіла гэтае каханне на суровага ад гора юнака, як асвяціла прыгожую, чыстую, як крышталь, душу яго, вярнула шчасце маладосці, Лясніцкі шчыра ўзрадаваўся. Сэрца яго напоўнілася бацькоўскай пяшчотай да іх абаіх, вясёлых, жыццярадасных, трохі наіўных у сваім простым і чыстым каханні. Ён захапляўся імі не менш, чым і Прыборны. Але цяпер жарты Прыборнага пачалі абражаць і злаваць яго. Праўда, абразу сваю ён ніколі не выяўляў і на жарты адказваў жартамі.