Глыбокая плынь, частка 3
Але вось першы раз у жыцці яна вымушана гаварыць збялелай ад родавых схватак жанчыне:— Маўчы, Насценька. Трывай, мілая, трывай.I, магчыма, ад гэтага ў самае яе балюча сціскалася сэрца, і яна думала:«Як усё гэта недарэчна. Дзе гэта якой акушэрцы ці ўрачу даводзілася прымаць роды на хаду. А вось, мабыць, давядзецца. Толькі рушым, і можа пачацца».I Насця, нібы адгадаўшы Аленіны думкі, прашаптала:— Як гэта не ў час усё.Яна ляжала на самаробных насілках, і цела яе, пакрытае вільготнай прасціной, курчылася ад болю. Яна кусала край прасціны, затыкала ёю рот, каб не закрычаць.Шчыльна абкружыўшы насілкі, стаялі жанчыны. А навокал па ўсяму хвойніку ў ямах ад снарадаў і бомбаў, у галлі паваленых дрэў і так пад соснамі ляжалі, сядзелі і стаялі партызаны. Уся брыгада была сцягнута сюды, у гэтае месца. Хворыя і раненыя, якія не маглі ісці самі, ляжалі на самаробных насілках.А трохі наперадзе, у акопах на краі хвойніку, размяшчаўся ударны атрад, сабраны з найлепшых і дужэйшых байцоў усіх атрадаў, не меўшых, акрамя зброі, болып ніякага грузу. Гэтыя трыста чалавек пад камандаю камандзіра і камісара брыгады павінны былі ажыццявіць прарыў.Густы вільготны вецер гойдаў верхавшы дрэў, абмытых дажджом. Стагналі пакалечаныя сосны. Над лесам імкліва ляцелі хмары. Вецер сярдзіта гнаў іх на ўсход. Часам, не разлічыўшы свой пругкі ўдар, ён разрываў полаг хмар, і тады праз рухомыя прасветы згасаючымі іскрамі падалі на зямлю зоркі. Цемра ўсё болып і болып згушчалася. Халаднела. Людзі ў мокрай вопратцы дрыжалі ад холаду, ціснуліся адзін да аднаго. Раненыя, стрымліваючы стогны, кусалі рукавы, шапкі і рамяні.Рэдкая страляніна час ад часу ўспыхвала каля Дняпра. Гэта заслонныя групы трывожылі карнікаў. Але на стрэлы ніхто не звяртаў увагі. Усе моўчкі глядзелі ўверх на вяршыні старых сосен, што ўзвышаліся над усім хвойнікам. Там сядзелі назіральнікі.I людзі напружана чакалі.Вялікі класны пакой быў заліты яркім святлом электралямп. Ток давала дынамамашына, якую генерал заўсёды вазіў за сабой разам з шматлікай кухоннай посуддзю і сталовымі сервізамі. Рухавік дынамамашыны прыглушана пыхцеў над акном.Састаўленыя сталы ўтварылі павучы знак — свастыку.Бакалы, вазы і кілішкі са штучнага хрусталю пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Зіхацела віно.Вакол сталоў, выцягнуўшыся, стаялі афіцэры. У цэнтры, на скрыжаванні лап свастыкі, — генерал-маёр фон Адлер, побач з ім — два палкоўнікі, далей — маёры, штурмфюрэры і іншыя фюрэры — асоб дваццаць. Гэта былі старшыя афіцэры часцей, якія раніцою павінны былі пачаць наступление на абкружаных партызан і разграміць іх.Толькі што скончыдася нарада, на якой былі абмеркаваны і ўдакладнены ўсе дэталі заўтрашняй аперацыі.Нарада адбывалася ў кабінеце камандуючага, і кінааператар Адольф Рэхнер не прысутнічаў там. Затое цяпер ён старанна бегаў з кутка ў куток класа і няспынна здымаў гэты ўрачысты ўступ «у сямейную вячэру».Фон Адлер абвёў пакой, сталы і афіцэраў задаволеным позіркам. У глыбокіх вачах таілася хітрая усмешка, але твар быў урачыста-нерухомы. Ён паглядзеў на кінааператара і выкінуў наперад руку для фашысцкага прывітання.— Хайль ГітлеріДваццаць рук, як па камандзе, узляцелі ўгару.— Хайль!Гэта было зроблена знарок для кінааператара, каб на экране быў наказаны патрыятызм і адданасць фюрэру.— Паны афіцэры! — фон Адлер зрабіў доўгую паўзу, і ўсе стаілі дыхание. — Агульнымі намаганнямі мы з вамі закончылі вялікую аперацыю. Я гавару « закончил і» з упэўненасцю, якая павінна быць усім вам зразумела. Мы даказалі, што гэтыя лясныя бандыты, нягледзячы на іх фанатызм і дзікія спосабы вядзення вайны, нішто пер ад мужнымі, адважнымі нямецкімі салдатамі. Дазвольце мне першы тост падняць за нашу перамогу.