Глыбокая плынь, частка 3
Грымнуў стрэл. Другі... Трэці...Танк не спыняўся.«Спакойна, спакойна», — супакойваў ён сябе, стараючыся прыцэліцца як мага лепей. Але — няўжо ад страху? — дрыжала ўсё цела, дробна стукалі зубы. Не, гэта не страх! Гэта ярасць. У тую хвіліну не існавала яго ўласнага жыцця з шматлікімі пачуццямі і інстынктам самааховы. Усю яго істоту ахапіла адно пачуццё: спыніць гэтае чорнае страшыдла. I каб для гэтага трэба было зарадзіць у гармату самога сябе, ён, не задумаўшыся, зрабіў бы гэта.Раптам з-пад гусеніц у танка вылецела полымя і чорны слуп зямлі і дыму. Машына ўздрыганулася, як жывая, крута павярнулася і палезла ў кусты. Там грымнуў яшчэ адзін выбух. Танк спыніўся, нязграбна ўткнуўшыся носам у канаву.Мікалай зразумеў, пгго танк падарвалі Канькоў і Ваня Целеш, і, радасна закрычаўшы, стрэліў у вежу нерухомай машыны. Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся. Ажно да гарматы са свістам даляцелі кавалкі металу. Але ў гэты ж момант на дарозе паказаліся другія танкі. Яны ішлі адзін за адным з меншай хуткасцю, чым імчаўся насустрач сваёй пагібелі нябожчык. Першы страляў з гарматы. Але снарады падалі далека за спіной у хлопцаў, дзесьці ў балоце.МікалаЙ ужо болып спакойна і ўпэўнена зрабіў некалькі стрэлаў. Тройчы разрывы закрывалі цэль — відавочна, што снарады траплялі ў танк, але ён не спыняўся. А яго снарады падалі бліжэй і бліжэй. У твар байцам шугала гарачае паветра, над галавой свісталі асколкі.— Апошні снарад, таварыш Маеўскі! — крыкнуў Плюшчай.— Як апошні? — здзівіўся Мікалай, павярнуўшыся.— Апошні. У нас жа было іх толькі шаснаццаць.— Ат!.. Усё адно карысці мала з гэтай пукаўкі. Рыхтуйце гранаты!Ён стрэліў апошні раз і ўпаў ніцма на зямлю, бо ў гэты момант над галавой заспявалі кулі. Пярэдні танк спыніўся каля падбітага і паліваў грэблю кулямётным дажджом. Кулі ціўкалі навокал, траплялі ў гармату і рыкашэцілі з візгам. Нельга было падняць галавы.— Паўзі ў канаву! I па канаве — наперад! — закрычаў Мікалай ляжаўшаму каля яго Плюшчаю.Прытыка на момант падняў галаву і адразу ж ураніў яе. 3-пад яго чорных валос, па скроні, пацёк тонкі струменьчык крыві. Цела выцягнулася.Мікалай падпоўз да кулямёта, адсунуў забітага і, дрыжучы ад злосці, пачаў страляць. Танк зноў рушыў наперад.Лікалай убачыў Плюшчая. Вася падняўся ва ўвесь т і трымаючы ў абедзвюх руках над галавой гранаты, Набег "насустрач танку.Плюшчай упаў, не ўправіўшыся кінуць гранаты, і звязка разарвалася ў яго руках.Танк набліжаўся. Да яго заставаліся лічаныя метры. ^арудзіць нельга было ні хвіліны, і Мікалай таксама падхапіўся ва ўвесь рост, забыўшыся на тое, што трэба нахіліцца, скочыў да танка і кінуў адну, а потым і другую звязку гранат. Перад вачыма бліснула полымя. Нешта гарачае, як струмень вару, пляснула ў твар, балюча ўдарыла па нагах. Ён упаў, адчуваючы, што ляціць у чорную бездань. Але праз момант перад яго вачыма паплыў блакіт і ён, асэнсаваўшы ўсё, што здарылася, ірвануўся ўбок, каб не быць раздаўленым танкам. Але чыесьці рукі стрымалі яго. Ён аглянуўся і ўбачыў Цімоха.— Жывы?.. Таварыш начштаба! — узрадавана ўсклікнуў хлопец. — А я ўжо думаў...— Дзе танк?— Танк вы падбілі... Другія павярнулі назад. Немцы заляглі. Не падымайцеся!Мікалай толькі зараз пачуў страляніну і свіст куль над галавой. Аслабелай рукой ён дастаў з кішэні гадзіннік. Прайшло трохі болып за гадзіну, як выступіў галаўны атрад.