Глыбокая плынь, частка 3
— Цярпі, цярпі, атаманам будзеш.Яна нахілілася над ранамі і адразу ж выпрасталася. Твар яе збялеў.Мікалай пільна сачыў за ёй. Стаіўшы дыханне, глядзелі на яе Тацяна, Цімох, дзед Лаўрэн і жанчыны, што стаялі воддаль.Яна адчула гэтыя скрыжаваныя на ёй позіркі і зноў нахілілася, дакранулася пальцамі да яго ног. Не, памылкі не магло быць. Гэта вельмі проста і знаёма. Не першы раз ужо бачыць яна гэтую сінюю апухласць з газамі пад скурай і адчувае гэты гнойны пах.Падняўшы галаву, яна сустрэлася вачыма з дапытлівым позіркам Мікалая.— Што? — аднымі губамі спытаў ён.Урач зразумела, што маніць позна ды і непатрэбна, і адказала спакойна і проста, толькі крыху расцягнуўшы словы:— Газавая гангрэна.Мікалай шумна ўздыхнуў, паморшчыўся ад прыступу болю і, памаўчаўшы, спытаў:— Што можа ратаваць мне жыццё?Яна адказала механічна, не задумаўшыся, як адказваюць на экзамене на вельмі знаёмае пытанне:— Ампутация.— Рабі.— Я? — толькі цяпер да яе свядомасці дайшоў сэнс гэтага страшнага слова.— Ты. Хто ж, акрамя цябе, гэта можа зрабіць? Ты, канешне. - Алена бездапаможна аглянулася вакол і затрымала позірк на Тацяне, нібы просячы ў яе парады. Але Тацяна не зводзіла вачэй з брата. А ён глядзеў на Алену. Яна адчувала на сабе яго дапытлівы і суровы позірк і баялася павярнуць галаву.«Такую аперацыю яму? Не!.. Не падымуцца рукі. Не змагу! Не змагу!» — крычала ўсё ў душы.Мікалай зразумеў яе разгубленасць і раззлаваўся.— Што?.. Не хапае духу, таварыш галоўны ўрач брыгады? Так? Дык навошта ж вы ішлі сюды? Аддаць мяне ў лапы смерці? Не-е! Я не здаюся без бою! Я хачу жыць! Жыць і змагацца! А жыць нельга без галавы, а без ног жыць можна! I змагацца можна. Чуеце? Рабіце аперацыю! Я загадваю!I гэтае рашучае «я загадваю!» схамянула яе. Яна паглядзела на яго змучаны твар, вытрымала яго суровы позірк і адразу адчула, што яго душэўная сіла перадалася ёй. У адзін момант яна зноў зрабілася галоўным урачом брыгады, суровым, спрактыкаваным хірургам. Не першы раз ёй рабіць аперацыю ў такіх умовах! За два гады яна навучылася ўсяму, чаму ў звычайных мірных умовах нельга было б навучыцца і за дзесяцігоддзе.Алена аглянулася навокал, спыніла свой позірк на возе, што стаяў недалёка пад хвояй, і, звярнуўшыся да Тацяны, загадала:— Рыхтуйцеся да аперацыі. Хворага — на воз! — Потым павярнулася да дзеда Лаўрэна: — Распаліце агонь і дастаньце добрую нажоўку.— Шлу? — не зразумеў стары.— Так, пілу.Дзед падняў руку, каб задуменна паскрэбці патыліцу, але Алена папярэдзіла:— 3-пад зямлі дастаньце, а каб была! — голас яе сурова зазвінеў.— Слухаюся, — па-вайсковаму адказаў стары і, адышоўшы, сярдзіта зашыпеў на баб, разагнаў усіх у розныя бакі....Аперацыя цягнулася паут ары гадзіны.Жанчыны адступілі далей ад воза і нерухома стаялі суцэльнай сцяной, хаваючы за сябе малых. Толькі адзін раз яны спалохана адхіснуліся, калі Алена начала піліць аголеную косць нагі.— Божухна, што гэта робіцца на белым своце! — прашаптала адна старая.— Кажуць, што яна яго жонка, а тая другая — сястра.— Што ты, мілая! Жахніся! Будзе жонка такое рабіць...— А што вы думаеце, бабуля? Па-вашаму, лепей хай памірае чалавек? Вы чулі, што ён гаварыў? Не бойцеся, такі чалавек і без ног будзе жыць, ды яшчэ з такой жонкай.— Няхай бы мой Міця без ног з"явіўся, я яго на руках насіла б, — сказала маладая жанчына, што трымала грудное дзіця.— Госпадзі, але ж якое сэрца трэба, каб адпілаваць ногі роднаму чалавеку.