Сэрца на далонi, частка 3
Урэшце Славiк зразумеў, што ўсё гэта - пошукi каньяку (выпiваць яму зусiм не хацелася), развагi пра бацьку i мацi, пра Iрына каханне - не што iншае, як безнадзейная спроба адвесцi думкi ад галоўнага: што робiцца ў брыгадзе? Не прызнаючыся сам сабе, ён пакутаваў ад думкi, што Тарас усё раскажа i абураныя хлопцы выганяць яго. Са здзiўленнем ён упершыню адчуў, што яму шкада пакiдаць брыгаду. Куды ён пойдзе ад iх? Калi пад вечар да яго заглянулi Косця i Генрых, Славiк спалохаўся: што яны хочуць? Што прынеслi? А калi хлопцы шчыра, па-сяброўску прывiталiся i Генрых сказаў: - Ну як? Косцi цэлыя? Чорт вас нёс на гэтым матацыкле. Маглi насмерць разбiцца. Славiк траха не падскочыў ад радасцi. Асаблiва яго здзiвiла i рассмяшыла, што яны аднолькава хлусяць, ён таксама плёў шафёру, якi падвозiў яго да горада, пасля сястры i бацьку, што ўпаў з матацыкла. Тое, што Iра i бацька, прыехаўшы з дачы, нiчога не ведаюць, супакоiла яго яшчэ ранiцай. Значыцца, Тарас расказаў адной мацi. Ну, мацi можна, у яе даволi педагагiчнай тактоўнасцi. Даведаўшыся, як растлумачыў свае сiнякi Тарас, Славiк адчуў да яго павагу i падумаў: "Гэта па-мужчынску!" Каб ён ведаў, што гiсторыю з матацыклам выдумалi калектыўна, брыгадай... Спачатку Тарас растлумачыў хлопцам пра свой сiняк проста: - Ударыў адзiн п"яны дурань. Але ўсё расказаў Косцю. Была ў гэтага смяшлiвага рамантыка дзiвосная прыцягальная сiла: усе яму давяралi свае самыя таемныя сакрэты i думкi. Косця сказаў, што сiтуацыя даволi сур"ёзная, а таму варта яе абмеркаваць у брыгадзе. Пасля змены ў тым жа пакоi iнтэрната за зачыненымi дзвярамi iшла гарачая размова. Ходас даказваў, што Славiка трэба гнаць прэч, пакуль ён не зганьбiў брыгады. Генрыху гiсторыя з "дуэллю" здавалася надзвычай вясёлай. Ён жартаваў: - Ты ведаеш, я ўвесь час мару, каб хто-небудзь другi закахаўся ў Зою. Выклiкаў бы сапернiка на дуэль... Паказаў бы сваё рыцарства. Вася прызнаўся, што ён таксама "заехаў аднаму па мордзе", калi той пачаў занадта завiхацца каля Веры. - Жах, жах! - хапаўся за вушы Косця. - Выходзiць, усе вы з радзiмымi плямамi праклятага капiталiзму. Iвана салам не кармi, дай залезцi на высокую трыбуну. Славалюбства! Васiль баiцца ўласнай жонкi. Баязлiвасць! Брыгадзiр наш, замест таго каб правесцi выхаваўчую работу, выбiвае вучню скiвiцу... Адзiн я... - Балбатун ты!.. Самая шкодная загана! Ты любую справу ўтопiш у словах. Кажы сваю прапанову. - Статус-кво. Усе застаюцца, як у Берлiне да заключэння мiрнага дагавору. Вы ўпалi з таго матацыкла, на якiм я ўчора ездзiў да бацькоў. Усiх рассмяшыла Косцева прапанова. З ёй пагадзiлiся. Паспрачалiся аб другiм. Лапацiн прапанаваў, каб Тарас аб"явiў Машы байкот: няхай не водзiць адразу двух. Тарас пачырванеў, разгубiўся. Косця сказаў, што такiя пытаннi нельга вырашаць калектыўна. - Дамаўлялiся, што ў нас не будзе тайны адзiн ад аднаго, - сказаў просталiнейны Ходас. - Я не раблю тайны з таго, што Маша падабаецца мне, - адказаў Тарас. Але... - Але, - падхапiў Косця, - гэта не значыць, што ён павiнен дакладваць нам, пра што гаварыў з дзяўчынай. Так можна дайсцi да таго, што патрабаваць у Васiля справаздачы, пра што ён шаптаўся ўначы з жонкай. Гэта будзе ўжо не дружба, а гвалт, прымус... Можна ўзненавiдзець адзiн аднаго! - Тады як зразумець, што Шыковiч працуе ў брыгадзе, а жыве, як воўк? I ўчынкi воўчыя. А мы гуляем у хованкi. Я супраць любога iндывiдуалiзму! - Ходас нiколi не ўмеў так ясна аргументаваць свае думкi, як гэта рабiў Косця, гаварыў траха не лозунгамi i ў сваёй упартасцi часта быў непаслядоўны.